Знайсці
13.11.2022 / 20:1511РусŁacБел

З'явілася відэа, як расіяне скралі янота і іншых жывёл з заапарка ў Херсоне

Акупанты вывезлі большую частку Херсонскага заапарка, у тым ліку ламу, ваўка, асла і вавёрак.

Расіяне перад тым, як адступіць з тэрыторыі Херсона, паспелі выкрасці жывёл з мясцовага заапарка. У прыватнасці, гаворка ідзе пра янота — пра крадзеж расійскія прапагандысты паведамілі ў сваіх тэлеграм-каналах.

Тым часам рух UAnimals удакладніў, што акупанты выкралі з Херсонскага заапарка не толькі янота, але і іншых жывёл: «У Крым яны вывезлі большую частку калекцыі заапарка: ад ламы і ваўка да асла і вавёрак».

Уладальнік крымскага заапарка «Тайган» Алег Зубкоў апублікаваў відэа, як вылоўлівае янотаў у Херсонскім заапарку.

У роліку некалькі чалавек у вопратцы з сімволікай «Тайгана» выводзяць жывёл, у тым ліку асла і ламу, з клетак і грузяць іх у фургон. Як мяркуецца, на кадры трапіла перамяшчэнне жывёл з Херсонскага заапарка ў «Тайган». Затым Зубкоў голымі рукамі вылоўлівае янотаў у вальеры. Ён падымае іх за хвасты і кідае ў пераноску.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
14.11.2022
Bruno, не нясіце лухты. Крыж Ефрасінні Полацкай, як і іншыя каштоўнасці, што расея вывезла з нашай краіны, дагэтуль знаходзяцца ў рф. І ніхто назад вяртаць іх не збіраецца, бо гэта хлуслівая, зладзеяватая расея!
1
Ми Ми Мила /адказаць/
14.11.2022
А почему видео с ограниченым доступом, хочется посмотреть и сохранить шикарный момент позора мерзкого ялтинского педафила зубкова 

0
Кармен/адказаць/
24.11.2022
Ми Ми Мила , какая же вы тварь. Зубков прекрасный человек, семьянин. Спасает животных. А вы чем занимаетесь? Паразитируете и гадости пишете и больше ничего не умеете.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера