Знайсці
13.11.2022 / 14:375РусŁacБел

Стала вядома, якім кодавым словам лукашысты называюць палітычных

Па гэтым слове іх адрозніваюць суддзі і міліцыянты.

Лукашысты вядуць затрыманых за антываенны пратэст. Мінск, люты 2022

«Нас прывезлі з Фрунзенскага РУУСа разам з п'янымі, наркаманам, парай бесхацінцаў, — расказвае ў сацыяльных сетках жанчына. — Некаторыя паводзілі сябе шалёна, але адчувалася, што персаналу гэты кантынгент блізкі, зразумелы. «Два кантрольныя», — сказалі пра нас на прыёме».

«Мяне і яшчэ аднаго хлопца, да якога ўранку прыйшоў ГУБАЗіК, прывезлі на Акрэсціна пасля суда. «Двое кантрольных», — сказалі яны, калі перадавалі нас наглядчыку».

«Суддзя кажа міліцыянту-канваіру: «Сёння ў мяне толькі кантрольныя».

Гэтыя выказванні былі зробленыя ў розны час і ў розных месцах. Можна зрабіць выснову, што гэта кодавае слова ў лукашыстаў. Літара «К», наколькі вядома, ставілася і на дакументах. Суддзі выносяць палітычным загадзя вызначаныя прысуды, а ў ізалятарах часовага ўтрымання для іх ствараюць умовы, роўныя катаванню: ім не даюць пасцеляў, не даюць спаць, атрымліваць перадачы, змяшчаюць у аднамесныя камеры па шэсць чалавек, у шасцімесных — па 20—30 чалавек.

Важна, каб механізмы масавых рэпрэсій і імёны катаў дакументаваліся. Знаходзьце, калі ласка, магчымасць перадаваць гэтую інфармацыю ў СМІ ці праваабаронцам.

Нагадаем, што дасылаць можна нам у тэлеграм-бот або на [email protected]. А найлепш — тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы асабіста ведаеце. Можна гэта рабіць не наўпрост, а праз вашых родных ці сяброў, якія жывуць за мяжою.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
17
Абуральна
262
1
даведка/адказаць/
13.11.2022
Ясно, почему силовики долгое время позволяли судьям брать мзду, а теперь вообще их не задерживают за это.
2
мінак/адказаць/
13.11.2022
Дзед-барадзед, у любым выпадку лепей быць гатовымі да зменаў. Хто ў сярэдзіне 80-х мог уявіць, што праз 5-6 гадоў саўка не стане?
3
Я жил в совке/адказаць/
13.11.2022
мінак, совка не стало для стран Балтии, для остальных как видно он сохранился, немного видоизменившись. Мы лучше жить не стали, но всё таки настали немножечко другие времена, как пелось в песне. В росии всё остановилось после Ельцина, в Беларуси после Лу, ну и перечислять можно дальше, просто большой совок превратился в маленькие персональные сосочки, во главе со своими диктаторами. И в таком раздробленном состоянии эти сосочки могут существовать десятилетиями, примеров тому уйма. Печально, но факт.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930