Знайсці
13.11.2022 / 13:242РусŁacБел

Расія вывозіць з Беларусі ракеты?

За апошнія два дні ў Мачулішчы з РФ зафіксавана 8 прылётаў Іл-76. Пра тое, з чым могуць быць звязаны іх прылёты ў Беларусь, піша «Беларускі Гаюн».

За два дні было па 2 рэйсы на 4 барты з рэгістрацыйнымі нумарамі: RF-76605, RA-76767, RA-78789 і RF-76731.

11 лістапада самалёты знаходзіліся на аэрадроме 3,5—4,5 гадзіны, што вельмі доўга для разгрузкі. 12 лістапада яшчэ даўжэй — 5,5—6,5 гадзіны.

У «Гаюна» ёсць тры версіі, навошта Ілы прылятаюць у Беларусь:

1. Завоз новых ракет і/або амуніцыі ў РБ;

2. Вываз ракет і/або амуніцыі з РБ у РФ;

3. Адначасовы завоз і вываз розных тыпаў ўзбраення.

«Гаюн» лічыць прыярытэтнай другую версію і тлумачыць, што яна адзіная, у якой ёсць шэраг ускосных пацверджанняў.

Па-першае, гэта доўгі час знаходжання на аэрадроме.

Па-другое, 9 і 10 лістапада, якраз перад пачаткам прылётаў Іл-76, у напрамку аэрадрома «Мачулішчы» былі зафіксаваныя мінімум 16 тралаў з кантэйнерамі для ракет пад ЗРК С-300/400 (па 4 ракетныя кантэйнеры на кожным) — мінімум 64 ракеты.

Што ж тычыцца версій 1 і 3 — то ў іх няма пакуль ніякіх пацверджанняў. Вывазу ракет або чагосьці іншага з тэрыторыі аэрадрома, пасля магчымай разгрузкі з Іл-76, не зафіксавана. Гэта значыць, самая нерэальная версія на гэты момант — «проста завоз ракет у РБ», а для пацверджання думкі пра адначасовы завоз і вываз рознай зброі пакуль недастаткова звестак.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінабароны

Куды вывозяць ракеты?

— аэрадром «Мілерава» (Растоўская вобласць) — 4 рэйсы;

— аэрадром «Растоў-на-Доне-Цэнтральны» (Растоўская вобласць) — 2;

— аэрадром «Чкалаўскі» (Маскоўская вобласць) — 1;

— аэрадром «Сешча» (Бранская вобласць) — 1.

Калі здагадка пацвердзіцца, то ідзе перавозка ракет у Растоўскую вобласць Расіі. Гэта значыць — забеспячэнне ракетамі групоўкі на Луганскім і Данецкім кірунку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
18
Абуральна
66
1
Лавец/адказаць/
13.11.2022
Няхай вывозяць і ракеты, і сваіх генералаў (нават з пагонамі ВС РБ), а таксама "амаль палкоўніка ВС РФ". І ўсіх - на Луганск і Данецк.
13.11.2022
Лавец, а ты хочаш каб за тябе усе зрабили??? А ты как емеля будеш лежать на пячы)) Так не бывае
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930