Знайсці
13.11.2022 / 10:235РусŁacБел

Сыход Расіі з Херсона павялічвае раскол у Крамлі

Расце раскол паміж прыхільнікамі вайны і Уладзімірам Пуціным, яны сумняюцца ў яго здольнасці выконваць свае ваенныя абяцанні, піша амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Фота: Мінабароны РФ

Расійскі ідэолаг Аляксандр Дугін адкрыта раскрытыкаваў Пуціна за тое, што ён здаў Херсон. 

Пуціну цяжэй улагодзіць адэптаў вайны праз няздольнасць ягоных вайскоўцаў дасягнуць сваіх максімалісцкіх мэтаў у звяржэнні ўкраінскага ўрада і захопу ўсёй Украіны, піша ISW. Нацыяналістычна настроеныя прапагандысты, такія як Уладзімір Салаўёў, усё часцей патрабуюць ад Крамля і вышэйшага вайсковага камандавання выканаць свае мэты ва Украіне, а Салаўёў нават заклікаў да поўнай мабілізацыі і звальнення некампетэнтных чыноўнікаў пасля адступлення з Херсона. Прамая крытыка Пуціна ў праваеннай супольнасці амаль беспрэцэдэнтная, а гучная і недарэчная атака Дугіна на Пуціна можа паказваць на зрух сярод ідэолагаў рускага нацыяналізму.

Каналы, звязаныя з групай наймітаў «ПВК Вагнера», таксама незадаволеныя Крамлём з-за страты Херсона — гэта можа сведчыць пра далейшы рост уплыву сілавікоў. Некаторыя блогеры намякалі, што Крэмль «прадаў» Херсон, і адзначалі, што расійскія ўлады рэгулярна здаюць тэрыторыі, не пытаючыся людзей.

Расія, верагодна, незаконна дэпартуе тысячы ўкраінскіх дзяцей. Акупацыйныя ўлады Запарожскай вобласці ў апошнія тыдні зрабілі публічныя заявы аб планаваным прымусовым перасяленні больш за 40 000 дзяцей Херсонскай вобласці ў Расію і прызналі, што іх сістэмы догляду за ўкраінскімі дзецьмі неадэкватныя. Акупацыйныя ўлады дэпартавалі ўкраінскіх дзяцей у Расію ў рамках праграм навучання, адпачынку і іншых схем на працягу апошніх 10 дзён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Пора домой/адказаць/
13.11.2022
Сдатют территории не потому что это какой-то договорняк, а по причине невозможности удержать силой. Просто Дугин и иже с ним не понимают что силёнок у росии недостаточно, и требуют невозможного. Поверьте, если бы российская армия была бы так сильна как показывали по телеку было бы всё иначе. Но увы и ах, это была реклама! Они требуют невозможного! И если всё пойдёт так и дальше, то Украина и Донбасс освободит и Крым! Раньше надо было думать, перед тем как начинать вторжение. И не говорите что у руских есть план "б" - ядерное оружие. Грозят этим элементом только от безысходности! Запустить ракиты с ЯО много ума не требуется, вернее совсем не требуется! И скажете это такой был план? Авантюра не удалась! Собирайте вещички и проваливать, вот что им осталось! Или проиграть до конца, т. к. выиграть, или даже ничья уже не предвидится! Зачем всё это они затеяли?
0
счётчик Гейгера/адказаць/
13.11.2022
дочка Максима Дизайнера,дугина картофельный фбрер обучил....
13.11.2022
усё ідзе па Плану. а План ведае толькі Бох і Пуця. Але яны яго нікому не выдадуць. І хутчэй за ўсё Бох забярэ Пуцю да сябе. Так будзе надзейней. У Б.бункеры яго ніхто не дастане. Нават Вагнер і Zе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера