Знайсці
12.11.2022 / 21:013РусŁacБел

Старыя драўляныя дамы ў гарадах. Вядома, што з імі робяць у Беларусі. А вось што зрабілі ў Таліне

Ці варта захоўваць гістарычны рабочы пасёлак пачатку XX ст. з паўразбураных драўляных дамоў? Калі б гэтае пытанне задалі нашым чыноўнікам, то адказ быў бы адназначны: аварыйныя будынкі, тыпавы праект, каштоўнасці не ўяўляе, неадкладны знос і ўзвядзенне 16-павярховых слупоў па мясцовым грамадзянпраекце, піша тэлеграм-канал «Спадчына».

Але дзякуй богу, што гэта прыгарад Таліна — так званыя Копліскія лініі (Kopli liinid) на беразе Фінскага заліва. Пытанне захаваць ці знесці было вырашана кампрамісна: палову пабудоў адрэстаўравалі, а на месцы зусім лядашчых — узвялі сучасныя будынкі ў гістарычных формах і маштабе, што захоўвае цэласнасць успрымання рабочага пасёлка.

Старая забудова ў Таліне. Усе фота: spadczyna / Telegram

Ніякіх табе максімальна выгадных грыбоў пасярод старой забудовы.

У спрадвечна драўлянай Беларусі — цяпер свой шлях абсалютнага адтаргнення дрэва як будаўнічага матэрыялу. Відаць, праз невыкараняльны комплекс калгасніка, які да таго ж падтрымліваецца спрыяннем любым планам забудоўшчыкаў на ўсіх узроўнях, без уліку асаблівасцяў кожнай тэрыторыі, што адводзіцца пад будаўніцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
105
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
6
12.11.2022
"В Норвегии возвели самый высокий в мире деревянный небоскреб
Высота здания составляет 85,4 м, а общая жилая площадь — 11 тысяч 300 квадратных метров
Международный Совет по высотным зданиям и среде обитания (CTBUH) официально объявил возведенный в Норвегии 18-этажный небоскреб Mjøstårnet самым высоким деревянным зданием в мире."
(delo.ua 17 февраля 2020)
0
Мiнак/адказаць/
15.11.2022
" Укрыта льдом зеленая вода. Летят на Юг перекликаясь птицы. А я иду по деревянным городам, где мостовые скрипят,как половицы" -А. Городницкий. 
Может это ностальгия ? Нет! Это наша история. Я минчанин в шестом поколении и не могу показать своим внукам ни Комаровку,  ни первую электростанцию у цирка.ни кинотеатр летнийни ни болотную станцию Все это уничтожено ради "великих" строек-этих домов-городов, чтобы стереть паять и  историю нашего города.
0
Сюрпрыз/адказаць/
15.11.2022
Мiнак, бо ўсё пачынаецца з галоваў. Калі ў галаве пануе сваё, то пра сваё і дбаеш. А калі у галаве замест Беларусі сядзіць, напрыклад, крымнашавец Гарадніцкі, то й асяроддзе будзе арганічна адпавядаць гэтаму змесціву. Я трохі спрашчаю, канешне, але, спадзяюся, ідэю давёў. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930