Знайсці
12.11.2022 / 17:283РусŁacБел

Эксперт: Аператыўнай паўзы не будзе. Пасля Херсона ўкраінскія войскі пойдуць на Марыупаль, Мелітопаль і Крым

Пра наступныя верагодныя напрамкі атакі УСУ каналу «Можем объяснить» распавёў ваенны эксперт Міхаіл Самусь.

 Міхаіл Самусь. Скрын відэа

«Рэч у тым, што ўкраінскае войска цяпер атрымлівае магчымасць поўнага агнявога кантролю левага берага. Тыя ж самыя HIMARS цяпер апынаюцца на адлегласці 80 км ад подступаў да Крыма. І чыгуначныя вузлы, якія знаходзяцца ў Крыме, будуць пад агнявым кантролем», — адзначае эксперт.

Як лічыць суразмоўца «МО», Уладзімір Пуцін даўно хоча замарозіць ваенны канфлікт, таму расійскае кіраўніцтва ўсё часцей гаворыць пра перамовы. Але для ўкраінскай арміі ў цяперашні момант няма ніякага сэнсу спыняць контрнаступленне.

«Не будзе аператыўнай паўзы. Паколькі фронт будзе зафіксаваны па Дняпры, там УСУ няма сэнсу трымаць вялікія сілы. Гэтыя сілы можна будзе перанаправіць на іншыя кірункі. Я думаю, што гэта будуць Марыупаль і Мелітопаль. Мелітопаль быў галоўным лагістычным хабам, праз які войскі ішлі з тэрыторыі Расіі. І Расіі трэба рыхтаваць лініі абароны», — упэўнены Самусь.

Адначасова захоўваецца высокая верагоднасць абстрэлаў Херсона з левага берага Дняпра. «Наколькі вялікія сілы там будзе трымаць Расія, каб знішчыць Херсон, — залежыць ад падзей на фронце», — мяркуе Самусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Чаркашкварка/адказаць/
12.11.2022
Чамусцi не пералiчана Беларусь, а яе таксама трэба вызваляць ад расейскай акупацыi i э фашысцкага рэжыма. Самi ж не у стане.
12.11.2022
зіма будзе гарачай?
0
Гость/адказаць/
12.11.2022
Капец приходит постепенно , но виден он издалека.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера