Знайсці
11.11.2022 / 22:274РусŁacБел

У Мінску да 12 гадоў калоніі ў закрытым рэжыме асудзілі 27-гадовага жыхара Віцебска

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі жорсткі прысуд 27-гадоваму Вадзіму Васільеву з Віцебска — 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічынь (16 000 рублёў).

Хлопца асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса нібыта за адміністраванне тэлеграм-каналаў «Віцебск 97%» і «Орша 97%».

Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме амаль месяц. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская.

Хлопца затрымалі ў канцы мая 2022 года. На «пакаяльным» відэа Вадзім казаў, што быў адміністратарам чатаў і каналаў «Віцебск 97%» і «Орша 97%» у жніўні 2020 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
16
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
89
12.11.2022
Зброя, толькі дайшло?
12.11.2022
Зброя, аза за нас 97%. Мы пераможам. Вось і дапамаглі прптэстуноў усех за краты зачыніць
1
Пціч/адказаць/
12.11.2022
BND, ды тут шмат каму толькі пачынае даходзіць. Вось бы ўвесну 20-ага ўсім гэта разумець, праўда? А казалі жа, тлумачылі...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930