Знайсці
11.11.2022 / 17:08РусŁacБел

Актывістку Анастасію Кухта асудзілі да пяці гадоў калоніі

Мінскі гарадскі суд 11 лістапада разгледзеў справу палітзняволенай сацыяльнай актывісткі з Мінска Анастасіі Кухта. Суддзя Валянціна Зянькевіч агучыла прысуд: пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе Вясна.

Справу разглядалі больш за месяц — з 10 кастрычніка.

Актывістку прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 342 (Актыўны удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь); ч. 1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

За кратамі дзяўчыну ўтрымліваюць больш за сем месяцаў. Анастасію Кухта затрымалі 17 лютага і спачатку асудзілі на 15 сутак за «дробнае хуліганства».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930