Знайсці
11.11.2022 / 17:148РусŁacБел

Шмат людзей кладуць гэтыя прадукты ў халадзільнік. І дарма!

Ці ўся ежа, якую вы захоўваеце ў халадзільніку, насамрэч мае там быць? Аказваецца, ёсць шмат садавіны, гародніны і зеляніны, якую трэба трымаць у зусім іншых умовах. Паглядзіце, ці не робіце вы памылку.

Фота: pixabay.com

Пачнём з сюрпрызу: насамрэч большасць садавіны і гародніны не любіць нізкіх тэмператур. Таму варта старанна праверыць свой халадзільнік на наяўнасць прадуктаў, якія не павінны там быць, піша onet.pl.

Пра якую гародніну ідзе размова? Перш за ўсё пра бульбу, смак якой значна пагаршаецца пад уплывам нізкай тэмпературы. Таксама з вашага халадзільніка павінны знікнуць гарбуз, цыбуля, морква, перац, памідоры, агуркі і любыя бабовыя.

Што датычыцца садавіны, тут таксама ёсць чаму здзівіцца. Не варта трымаць у холадзе бананы, авакада, ананасы, манга, грушы, нектарыны, яблыкі, слівы, цытрусавыя, маліны, клубніцы, чарніцы і нават кавуны. Хаця кавуны і маюць цудоўны смак у халодным выглядзе, яны абсалютна не любяць нізкіх тэмператур. Таксама не захоўвайце ў халадзільніку сухафрукты накшталт разынак ці курагі.

Калі вы трымаеце ў холадзе мёд, неадкладна прыбярыце яго адтуль. Нізкія тэмпературы прымушаюць мёд крышталізоўвацца, таму яго месца ў шафе. Там жа трымайце алеі і воцат, бо ў халадзільніку яны могуць стаць мутнымі (выключэнне — ільняны алей).

Прынята лічыць, што, калі трымаць каву ў холадзе, яна захавае свой пах, але насамрэч гэта не так. Атрымліваецца, што і ў кавы, і ў гарбаты ад захоўвання ў халадзільніку смак толькі пагаршаецца. Таксама прыбярыце з холаду крупы, у тым ліку рыс, і трымайце іх у герметычнай упакоўцы ў сухім месцы, напрыклад, у шафе на кухні. Каб адпужваць харчовую моль, можна пакласці ў крупы лаўровы ліст.

Не трымайце ў халадзільніку хлеб, калі хочаце, каб ён заставаўся свежы. Найлепшае месца для хлеба — драўляная скрыня з хатняй тэмпературай унутры. Калі вы вырашылі замарозіць булачкі ці хлеб, памятайце, што пасля размарозкі гэтыя прадукты трэба вельмі хутка з’есці, інакш яны могуць пакрыцца цвіллю.

Нарэшце, халадзільнік — не месца для спецый і зёлак (маем на ўвазе як свежыя, так і сушаныя). Гэта датычыцца і часнаку, які лепш за ўсё падвесіць над плітой.

Што трэба ведаць, калі вы пачынаеце прымаць вітаміны

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Рэцэпт на выхадныя. Гарбузовы суп — карысна, густа, цёпла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
6
1
хамса ў гнве/адказаць/
12.11.2022
[Рэд. выдалена], чэго!? вы за каго? за янку гэту нарцысса, што толькі і робіць, што хае вас, ці за мяне? і што я такога сказала? сказала только про бобровую Луну, которая в этом году совпала с лунным затмением. так это ж факт
0
ЯНКА/адказаць/
12.11.2022
хамса ў гнве, ваш допіс выдалілі, бо ён быў не па тэме. Ці Вы мяркуеце, калі Вы сьцелецеся тутака кілімчыкам, то Вам мусяць даваць розныя прэфэрэнцыі?
0
хасам/адказаць/
13.11.2022
ЯНКА, вы журналіст?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930