Знайсці
11.11.2022 / 16:18РусŁacБел

Пастара асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

У судзе Заводскага раёна Мінска 11 лістапада асудзілі палітзняволенага Віталя Чычмарова паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

Віталя затрымалі 19 красавіка. У яго дома правялі вобшук і забралі тэхніку. Спачатку мужчыну ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Прычынай затрымання Віталя стаў яго удзел у дзейнасці незалежнага прафсаюза металістаў. Іншых удзельнікаў прафсаюзнага руху затрымлівалі ў той жа дзень, што і Віталя, у Мінску.

11 лістапада суддзя Заводскага суда Мінска Жанна Хвайніцкая прызнала Віталя Чычмарова вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса і прысудзіла яму пакаранне тэрмінам 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

З улікам часу, праведзенага ў СІЗА, Віталю застаецца адбыць тэрмін 1 год і 10 месяцаў. Мужчыну вызвалілі ў зале суда.

Віталь Чычмароў — пастар баптысцкай царквы «Святло Надзеі», былы інжынер завода імя Казлова. Сябра незалежнага прафсаюза металістаў. У 2020 годзе быў актыўным удзельнікам прафсаюзнага руху за сумленныя выбары і годныя ўмовы працы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031