Знайсці
11.11.2022 / 13:59РусŁacБел

Экскурсавода Ігара Хмару асудзілі да «хатняй хіміі»

У судзе Маскоўскага раёна Мінска вынеслі прысуд экскурсаводу Ігару Хмары. Яму далі 2,5 года «хатняй хіміі», напісалі сябры ў сацсетках. Хлопца судзілі па справе аб грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК) падчас удзелу ў мітынгу 16 жніўня 2020 года.

У судзе Хмара прызнаў віну і сказаў, што раскайваецца ў сваіх дзеяннях і «змяніў жыццёвыя прыярытэты». На пасяджэнні таксама паведамілі, што 8 жніўня Хмара напісаў яўку з павіннай «на падставе фота ў інстаграме» за 16 жніўня 2020 года.

Экскурсавода затрымалі ў пачатку жніўня. Вечарам Хмара праводзіў экскурсію па Серабранцы, а паведамленне аб яго затрыманні з'явілася бліжэй да ночы. Гэта была другая падобная экскурсія, збор на якую ён абвясціў у сваіх сацсетках — удзел быў бясплатным.

На ўчарашнім пасяджэнні пракурор запатрабаваў 2,5 года «хатняй хіміі», столькі ж даў суддзя. Ігара вызвалілі ў зале суда.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930