Знайсці
11.11.2022 / 12:327РусŁacБел

88-гадовы пенсіянер з Віцебскага раёна шукаў у лесе грыбы, а знайшоў кашалёк. Але на гэтым гісторыя не скончылася

У кашальку ляжала некалькі тысяч расійскіх рублёў і банкаўскія карткі. Аляксандр Яфімавіч Піменаў вырашыў аддаць кашалёк гаспадару. Гісторыю расказала выданне «Віцьбічы».

«Тыдні два назад прыкладна гэта было. Я ішоў па лесе, раптам бачу, нешта ляжыць. Падумаў спачатку, што пачак з-пад папярос. Пайшоў далей, але вырашыў вярнуцца і разгледзець знаходку. Аказалася, кашалёк вельмі мокры», — расказвае Аляксандр Яфімавіч.

«Не мог разгледзець, што там менавіта ўнутры. А калі б спрабаваў дастаць, паперы парваліся б дакладна, вельмі шчыльна быў набіты… Дома прасушваў доўга і толькі на наступны дзень вырашыў разгледзець, што за паперы! Аказалася, расійскія грошы! Некалькі тысяч рублёў. Убачыў і банкаўскія карткі. А яшчэ паперку, на якой напісаны нумар тэлефона, імя і прозвішча ўладальніка, а таксама кантактныя даныя яго жонкі, — распавядае пенсіянер.

Аляксандр Яфімавіч не задумваючыся вырашыў знайсці ўладальніка. Так выхаваны!

— Чужога, не заробленага, не трэба. Ды і не бедны я, ж пенсію атрымліваю своечасова. А яшчэ падумаў, што, напэўна, чалавек, які згубіў, вельмі перажывае. Паехаў да дачкі ў Віцебск, каб абмеркаваць, як перадаць можна. Нашы сваякі жывуць у Маскве, можа, зяць у госці да іх збіраецца ў бліжэйшы час? Мы вырашылі тэрмінова патэлефанаваць чалавеку, чые даныя былі ў кашальку.

Расіянін на тым канцы проваду быў прыемна здзіўлены, у тым ліку і таму, што мы агучылі суму наяўных — менавіта такую, якая і была ў кашальку.

«Дамовіліся, што перададзім кашалёк праз пару дзён, як толькі зяць адправіцца ў Маскву», — расказаў жыхар глыбінкі.

Жонка расіяніна Алена распавяла, што муж быў па справах у Беларусі. Недалёка ад беларуска-расійскай мяжы ехаў на аўтамабілі, вырашыў у лесе зрабіць фота грыбоў.

— Калі даставаў тэлефон, выпаў кашалёк. Добра, што была заначка, гэтых грошай хапіла, каб купіць паліва і даехаць да Масквы, — успамінае жонка.

У сям'і масквічоў трое дзяцей: хлопчыкам 8 і 6 гадоў і 3 гады дзяўчынцы. Сёлета пабывалі ў Беларусі некалькі разоў. У Мінску жыве хросны малодшай дачкі. Улетку падарожнічалі па краіне на аўто.

— Тое, што нам вярнулі кашалёк, безумоўна, вельмі высакародна. Мы б і самі так зрабілі! Беларусы пакарылі нас сваёй дабрынёй, гасціннасцю і працавітасцю. А ўчынак Аляксандра Яфімавіча яшчэ раз пацвердзіў, што ў Беларусі жывуць выдатныя добрыя людзі, — завяршыла размову жанчына.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Справка/адказаць/
11.11.2022
Айтишник, я так понимаю, плюсуют сами айтишники. Быдло, самое настоящее.
0
гриб навозник серый (вызывает антабусный эффект)/адказаць/
11.11.2022
Боярышник, ну таки шо вы такое говорите? это ж таке высококультурне людеи... особенно те, чито из города мацква 
0
гриб навозник серый/адказаць/
11.11.2022
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера