Знайсці
11.11.2022 / 12:157РусŁacБел

Ці зменіцца меню ў «Макдональдс» пасля рэбрэндзінгу? 

Сёння стала вядома, што цягам некалькіх тыдняў рэстараны «Макдональдс» у Беларусі ператворацца ў «Вкусно и точка», як і ў Расіі. «Наша Ніва» патэлефанавала ў рэстаран хуткага харчавання і запытала, ці зменіцца пасля гэтага меню.

Фота: сацсеткі «Макдональдс»

«Пазіцыі застануцца тыя ж, з цягам часу з’явіцца дадатковая інфармацыя», — адказала менеджар рэстарана на праспекце Незалежнасці.

Але ж у канцы кастрычніка з ранішняга меню ў беларускім «Макдональдс» зніклі макмафіны, амлеты, мактосты і іншыя стравы. Гэта адбылося з-за праблем з пастаўкамі прадуктаў.

У расійскай сетцы рэстаранаў рэбрэндзінг адбыўся яшчэ на пачатку лета. Пасля гэтага там з’явіліся бліны, некалькі варыяцый амлетаў і яечні. З меню тым часам зніклі бургеры «Біг Мак» і «Біг Тэйсці», бо аўтарскае права на назву і рэцэптуру соусаў належыць «Макдональдс Карпарэйшн». Таксама з гэтай прычыны з меню «Вкусно и точка» знікла фірменнае марожанае «МакФлуры».

Магчыма, тое ж чакае і беларускія рэстараны сеткі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
27
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
17
Абуральна
23
1
дрянічная/адказаць/
11.11.2022
калі гаспадары гэтай ВаТы (Вкусно и Точка) сапраўды казахі, то ёсць слабая надзея, што замест бліноў будуць дранікі...
не - лепш не трэба. не трэба нашу святую страву ў ВаТу макаць. і ўсіх благ таму, каму там будзе ук(с)усна
1
взгрустнулось((/адказаць/
12.11.2022
Тебю,пиво то сегодня в Белоруси поганое... и просроченное. В Короне, не поверишь, есть бытылки стоящие аж с лета прошлого года! А на вопрос почему, мерчи которые выкладывают на полки эту мочу, делают стеклянные глаза и молчат...
1
11 номер/адказаць/
12.11.2022
дрянічная,по ходу казахи избавились от этой франшизы...... И, может, Лука хитрый на себя перекупил, чтобы лизнуть Вована между булок.
Ведь границу с Украиной он так и не перешел, а войне уже конец скоро)))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930