Знайсці
10.11.2022 / 23:501РусŁacБел

Вучыч прызнаў памылку ў прагнозе па Херсоне

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч прызнаў, што памыліўся, спрагназаваўшы жорсткую бітву за кантроль над Херсонам.

«Я думаў, што расіяне будуць аказваць большы супраціў пад Херсонам, відавочна, што я памыліўся. Нам гэта паказвае, што мы самі павінны ствараць сваю будучыню, клапаціцца пра яе. У ваенным сэнсе мы павінны самі аб сабе клапаціцца, калі хочам захаваць свой ваенны нейтралітэт»,— сказаў Вучыч.

7 лістапада прэзідэнт Сербіі заявіў, што бітва за Херсон стане вырашальнай у канфлікце Расіі і Украіны, і параўнаў яе па значэнні са Сталінградскай бітвай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Сам па сабе /адказаць/
11.11.2022
Калі людзі не хочуць жыць з Вялікай Расіяй, Вялікай Нямеччынай, Вялікай Сербіяй.., то нічога не паробіш.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера