Знайсці
10.11.2022 / 20:044РусŁacБел

Па справе «Чорнай кнігі Беларусі» затрымалі былога спартсмена і супрацоўніка МТС

Яго вінавацяць у «зліве даных сілавікоў» падчас працы ў МТС.

Фота: сацсеткі

Андрэю Цыпаку 29 гадоў, ён з Брэста. У маладосці гуляў у гандбол у гандбольным клубе імя Мяшкова, дзе быў дэбютантам сезона 2012-2013 і быў у складзе клуба, калі ён два сезоны запар выйграваў чэмпіянат Беларусі — у 2014 і 2015 гадах.

У відэа на канале сілавікоў ён кажа, што працаваў у МТС спецыялістам па працы з кліентамі з 2020 па 2021 гады і «меў доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі», якую нібыта перадаў каналу «Чорная кніга Беларусі».

Выглядае, што затрыманне маладого чалавека — адно з серыі арыштаў, якія сталі магчымымі праз укараненне супрацоўніка ГУБАЗіКа ў ЧКБ і сетку каналаў, звязаных з агенцтвам «Інфапойнт».

Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе

«Звольніце Багдановіча, аддзяліце «Інфапойнт». Былая рэдактарка ЧКБ апублікавала патрабаванні да Франака Вячоркі

«Агент мог бачыць асабістыя даныя людзей, якія дасылалі інфармацыю ў бот». Вячорка і «Інфапойнт» пракаментавалі сітуацыю з ЧКБ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
26
10.11.2022
Андрэю Цыпаку 29 гадоў, ён з Брэста. У маладосці ...

пардон, а што, 29 - гэта старасць?

Хутка пра 20-годніх будуць казаць - у маладсці ён...   ??
0
Кто понесёт ответственность?/адказаць/
10.11.2022
Почему бы чкб не проинформировать всех пользователей, которые запускали их ТГ бот, чтобы они удалили свои ТГ аккаунты и по возможности выехали из РБ (если они этого ещё не сделали). Каждое новое задержание будет в том числе и на совести сотрудников чкб.
1
Вадя/адказаць/
11.11.2022
Ооло, А может они играют в одной команде? Это какие-то странные люди
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930