Знайсці
10.11.2022 / 14:521РусŁacБел

У Мінску ўсё ж пакажуць забаронены спектакль. Але яго падрэзалі на 20 хвілін

11 лістапада ў Музычным тэатры адбудзецца прэм'ера аперэты «Герцагіня з Чыкага». Яна павінна была з'явіцца ў афішы яшчэ ў канцы верасня, але тады прэм'еру забаранілі. Дзеля паказу калектыву давялося пагадзіцца на цэнзурныя праўкі, навязаныя чыноўнікамі, піша «Зеркало».

«Што змянілася? Стала менш персанажаў, з-за чаго амаль на 20 хвілін скараціўся час спектакля. Яшчэ дзесьці падціснулі мізансцэны, і цяпер сюжэт не будзе выклікаць падвойных асацыяцый», — заявіў мастацкі кіраўнік калектыву Адам Мурзіч. Паводле яго слоў, рэжысёр-пастаноўшчык «Герцагіні» народны артыст Расіі Юрый Лапцеў «увайшоў у становішча» і прэтэнзій да тэатра не мае.

Прэм'ера знакамітага твора венгерскага кампазітара Імрэ Кальмана была запланавана на 23 і 24 верасня. Але адбылася толькі здача спектакля, на якой прысутнічалі чыноўнікі з упраўлення культуры Мінгарвыканкама. Пасля гэтага ў сярэдзіне дня 23 верасня тэатр паведаміў, што прэм'ера адмяняецца «па тэхнічных прычынах». Пасля гэтага быў адменены і адзіны паказ спектакля ў кастрычніку, запланаваны на другую палову месяца. Да гэтага тэатр паехаў на гастролі ў Расію, але пастаноўку там таксама не паказалі — хоць такія планы былі.

Лібрэта «Герцагіні з Чыкага» ўяўляе сабой палітычную сатыру як на амерыканскія, так і на еўрапейскія рэаліі 1920-х гадоў. Мяркуючы па ўсім, чыноўнікі знайшлі ў пастаноўцы паралелі з цяперашняй рэальнасцю. Як распавялі рэдакцыі супрацоўнікі тэатра, людзям з Мінгарвыканкама не спадабаліся жарты аб пачатку вайны з Японіяй, героі гомасэксуальнай арыентацыі, а таксама тое, што Амерыка ў цэлым паказана ў аперэце ў пазітыўным ключы.

Мяркуючы па ўсім, менавіта гэтыя сцэны, а таксама занятых у іх асобных герояў прыйшлося прыбраць, каб прэм'ера ўсё ж адбылася — у матэрыяле «СБ» гаворыцца, што, акрамя выключэння некаторых персанажаў, з твора сышла «залішняя фрывольнасць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
0
Мойша/адказаць/
10.11.2022
А сэнс глядзець такую пастаноўку? Гэта як чытаць кнігу без завяршэння ці як аглядаць твор карціны з замазанымі часткам - гэта глупства, трэба байкатаваць такія паказы, каб паказваць што мы не бараны і не згодныя на цэнзуру!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930