Знайсці
10.11.2022 / 15:222РусŁacБел

Затрыманы беларускі сектавед Алег Нагорны. Яму пагражаюць крымінальнай справай за антываенныя публікацыі

Відэа з ім з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах.

Алег Нагорны. Фота: сацсеткі

Алегу Нагорнаму 41 год, і ён з Жодзіна. Ён каля дзесяці гадоў узначальвае праект «Супрацьсекта», які займаецца барацьбой з тым, што традыцыйныя рэлігіі называюць сектамі. Таксама ён вядзе блог «Дзяжурны сектавед», дзе выкладае свае разважанні. Нагорны — аўтар брашуры «Экстрасэнсорнае чытанне», дзе апісаныя трукі псеўда-экстрасэнсаў і магаў.

Нагорны — адзін з самых вядомых праваслаўных сектаведаў у Беларусі. Раней ён рэгулярна выступаў на розных праваслаўных імпрэзах і форумах.

З пачаткам вайны ва Украіне Нагорны заняў праўкраінскую пазіцыю і на восьмы дзень вайны напісаў адкрыты ліст да вядомага праваслаўнага прафесара Аляксея Осіпава з такімі словамі:

«<…> Падтрымліваючы ваеннае ўварванне ва Украіну, праваслаўныя Расіі і Беларусі здраджваюць сваім украінскім братам і сёстрам у Хрысце <…> Мне здаецца, хрысціянін не можа апраўдваць амаральную, злачынную і захопніцкую вайсковую «прэвентыўную» агрэсію ў адрас іншай суверэннай дзяржавы, тым больш сумешчаную з ваеннымі злачынствамі і забойствамі цывільных грамадзян, нават у інтарэсах выжывання сваёй дзяржавы. А вам?»

У сваіх публікацыях Алег Нагорны асуджае ўварванне і крытыкуе тых дзеячаў праваслаўнай царквы, якія падтрымалі вайну.

За гэта ГУБАЗіК прапануе праверыць яго публікацыі на прадмет «распальвання нянавісці да рускіх» і завесці на мужчыну крымінальную справу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
31
10.11.2022
Так міла, што чалавек, які адносіцца да праваслаўнай секты, займаецца барацьбой з сабе падобнымі, проста меншымі па колькасці:) У любым выпадку, ні прыналежнасць да праваслаўнай рэлігійнай секты, ні выказванні супраць вайны расейскіх фашыстаў з украінскім народам, ні нават монаброў – не могуць быць прычынамі для затрымання. Слабавікі будуць развівацца пад ветрам на стаўбах.
0
Змагар Адась/адказаць/
11.11.2022
Калi б кашуля была белай падобны на мармона.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930