Знайсці
09.11.2022 / 20:42РусŁacБел

Палітзняволенага верніка асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі»

У судзе Маскоўскага раёна Мінска асудзілі палітзняволенага хрысціяніна, служыцеля мінскай царквы хрысціян веры евангельскай «Гефсіманія» Максіма Стасілевіча. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), піша «Вясна».

Прысуд вынесла суддзя Таццяна Пірожнікава. Пасля трох месяцаў у СІЗА Максім выйшаў на волю.

Затрымалі мінчука раніцай 21 ліпеня разам з ягоным шваграм Яўгенам Барысікам. Падчас затрымання ў іх былі канфіскаваныя пакункі ўлётак «Малітва за Беларусь», якія ўтрымліваюць заклік маліцца за краіну і народ «у гэты няпросты час», цытаты з Евангелля і евангельскі гімн «Чакаем цябе, наш Ісус».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера