Знайсці
09.11.2022 / 19:584РусŁacБел

Meta значна скарачае штаты ў Фэйсбуку і Інстаграме

Карпарацыя Meta, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram, скароціць больш за 11 тысяч працоўных месцаў. Пра гэта яе кіраўнік Марк Цукерберг паведаміў у лісце да супрацоўнікаў у сераду, піша «Радыё Свабода».

Марк Цукерберг. Фота: AP Photo / Nick Wass, File

Гэта першае маштабнае скарачэнне штату ў гісторыі кампаніі, якое адбываецца следам за першым у яе гісторыі прыпыненнем найму новага персаналу.

Пад скарачэнне трапіць прыблізна 13 % штату кампаніі. Звольненым супрацоўнікам Цукерберг паабяцаў кампенсацыю ў памеры заробку за 3,5 месяцы (16 тыдняў) + аднаго тыдня за кожны год працы ў кампаніі.

У кастрычніку акцыі карпарацыі абрынуліся на 20 % пасля публікацыі квартальных звестак, якія зафіксавалі зніжэнне выручкі і росту выдаткаў амаль на 20 %.

У сваім лісце Цукерберг заявіў, што на фоне пандэміі каранавіруснай інфекцыі ён пераацаніў рост попыту на анлайн-тэхналогіі і павялічыў інвестыцыі, а таксама згадаў пра спад эканомікі і скарачэнне рэкламных бюджэтаў.

З пачатку 2022 года акцыі Meta ўпалі больш чым на 70 %. Кампанія ўпершыню ў сваёй гісторыі сутыкнулася са скарачэннем колькасці ўнікальных карыстальнікаў фэйсбука.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
1
0
Звуки придонья/адказаць/
09.11.2022
Давно заметил что facebook - это не только не торт, а даже наоборот. Самое убогое и пошлое и неприличное там. К примеру есть такой Аркадий Бабченко, у которого иногда бывает потемнение в уме и он пишет или говорит дичь. Но в целом он приличный человек на правильной стороне. Facebook его регулярно банит по совершенно идиотским причинам. Или другой приличный человек Марк Солонин, которого с его слов несколько раз в этом году банили за антисемитизм. Это Марка Солонина!? В общем facebook дно.
09.11.2022
Амерыканскія выбары скончыліся. Можна пачаць эканоміць.
1
Излучина изучена/адказаць/
10.11.2022
Звуки придонья, из вашего краткого, но точного комментария можно сделать однозначный вывод: и Бабченко, и Солонин, и Фейсбук - это иноагенты, а это убого и неприлично. И как я раньше сам не догадался(( И да, Росгвардии на них нету.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930