Знайсці
09.11.2022 / 19:203РусŁacБел

Ведамства Макея выступіла ў абарону чэмпіянату свету па футболе ў Катары

У беларускім МЗС адрэагавалі на ўсё больш гучныя заклікі некаторых заходніх актывістаў і палітыкаў байкатаваць чэмпіянат свету па футболе ў Катары, які мае пачацца праз некалькі тыдняў. З адмысловай заявай выступіў прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз, перадае БелТА.

Фота: БелТА

Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што Катар стаў першай арабскай краінай, якая атрымала права на правядзенне чэмпіянату свету па футболе, і краіна вельмі ва ўсё гэта матэрыяльна ўклалася: «Як краіна, якая неаднаразова прымала буйныя міжнародныя пяршынствы, мы выдатна ведаем, якіх намаганняў, у тым ліку фінансавых, арганізацыйных і чалавечых, гэта патрабуе».

Глаз правёў і іншыя паралелі: маўляў, з Беларуссю таксама абыходзяцца несправядліва, таму яна і салідарызуецца з Катарам: «На жаль, для асобных цынічных функцыянераў на Захадзе спорт ужо даўно стаў адным з інструментаў задавальнення сваіх палітычных амбіцый і дасягнення мэтаў. Беспадстаўнае адхіленне ад удзелу ў спаборніцтвах спартсменаў-паралімпійцаў кажа пра тое, што ў іх няма нічога святога. І якое права яны маюць крытыкаваць?»

Прэс-сакратар МЗС адзначыў таксама, што беларускі бок давярае заявам кіраўніцтва Катара, якое ўсё, маўляў, даступна тлумачыць, і заявіў, што «мы таксама паважаем права кожнай дзяржавы на свой шлях развіцця, культуру і ідэнтычнасць».

Варта адзначыць, што ў рэжыму Лукашэнкі з Катарам і яго кіраўніцтвам даўнія сувязі. Катарскім шэйхам сярод іншага здадзеныя ў доўгатэрміновую арэнду вялікія лясныя масівы, ёсць шмат іншых кірункаў супрацоўніцтва, многія з якіх — патаемныя. Таму зусім не дзіўна, што падпарадкаванае рэжыму МЗС робіць такія заявы па справах, якія Беларусі непасрэдна не надта і датычаць: беларуская зборная на мундыяль не прабілася, а заўзятараў з нашай краіны ў Катар дабярэцца таксама яўна не вельмі шмат. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вольга/адказаць/
09.11.2022
Глаз асабіста паедзе па Катаракту.
0
Паляшук/адказаць/
09.11.2022
Тэзіс пра "беспадстаўнае адхіленне паралімпійцаў" - гэта, трэба разумець, спроба ўпіхнуць зборную лукі, Базанава-артылерыста ў апошні вагон ЧС-2022? :) У астатнім, як звычайна, хлусня і пераварочванне ўсяго з ног на галаву.
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
10.11.2022
Мы бы ўвогуле выйгралі гэты чэмпіянат, калі б не занялі апошняе месца у групе, і нас бы туды пусцілі. Трэба зладзіць асобную праграму падчас каляднага турніру - футбол на коўзанцы. Упэўнены, нам не будзе роўных.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера