Знайсці
09.11.2022 / 18:046РусŁacБел

У Мінску прадаецца кватэра, якую архітэктар рабіў для самога сябе

Незвычайная кватэра прадаецца на «Куфар Нерухомасць»: пры невялікай агульнай плошчы (80 квадратных метраў) тут знайшлося месца і гардэробнай, і кабінету. А ўсё таму, што дызайнам займаўся гаспадар — архітэктар па прафесіі, піша Kufar.by.

Кватэра знаходзіцца ў раёне «Маяк Мінска», на 20-м паверсе каркасна-блокавага дома. Яе агульная плошча адносна невялікая — усяго 80 квадратных метраў, але прастора арганізаваная так, што ёсць другі ўзровень.

Акрамя таго, да кватэры прымыкае 45-метровая адкрытая тэраса, з якой адкрываецца шыкоўны від на праспект Незалежнасці і Нацыянальную бібліятэку. Уласнік рабіў дызайн пад сябе, але цяпер вымушаны выставіць кватэру на продаж у сувязі з папаўненнем у сям'і: двух пакояў на ўсіх ужо не хапае.

«Я архітэктар па прафесіі, шмат займаюся дызайнам інтэр'ераў. Натуральна, распрацоўваў і праект свайго жылля, — расказвае Дзяніс Волкаў. — У дызайне нашай папярэдняй кватэры я, хутчэй, арыентаваўся на жонку: інтэр'ер быў максімальна светлым з яркімі каляровымі акцэнтамі. А гэтым разам захацеў зрабіць кватэру «пад сябе», такі мужчынскі лофт, які мне часта замаўляюць кліенты».

Нягледзячы на тое, што кватэра выканана ў чорна-шэрых тонах, яна выглядае вельмі светлай за кошт панарамнага шклення і каляровых акцэнтаў. У кватэры шмат металічных канструкцый. З іх зробленая антрэсоль над кухняй, дзе размяшчаецца гардэробная. А таксама міні-кабінет на другім узроўні ў дзіцячым пакоі.

«У дзяцінстве я бываў у Парыжы, і там мне запала ў душу Эйфелева вежа — брутальная металічная канструкцыя, уся ў заклёпках. Гэты прыём мне захацелася прыўнесці ў сваю кватэру. Усе металічныя канструкцыі зрабіў зборнымі — ніякіх зварных швоў. Пры жаданні ўсё можна разабраць», — дзеліцца аўтар праекта.

Зрабіць другі ўзровень атрымалася за кошт высокіх столяў. Іх першапачатковая вышыня — 3,6 метра. Але, дзякуючы асаблівасці канструкцыі кватэры, там-сям іх удалося павялічыць, прыбраўшы праслойку з керамзітабетону вышынёй амаль 70 сантыметраў. Гэта дазволіла выкраіць дадатковую прастору «наверсе» ў дзіцячым пакоі і кухні.

З гасцёўні ёсць выхад на адкрытую тэрасу агульнай плошчай 45 квадратных метраў. З яе відаць Нацыянальную бібліятэку. Дзяніс прызнаецца, што разглядаў ідэю накрыць тэрасу для абароны ад дажджу або зашкліць цалкам, зрабіўшы зімовы сад. Але спыніўся на адкрытым варыянце.

Зрэшты, распарадзіцца гэтай прасторай па-свойму зможа новы гаспадар. У аб'яве пазначана, што цана «дагаворная»: цяперашні ўласнік упэўнены: прапанова настолькі эксклюзіўная, што абавязкова знойдзе таго, хто яе ацэніць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
9
Ха-ха
15
Ого
10
Сумна
2
Абуральна
7
0
AlesGut /адказаць/
09.11.2022
Невялічкая 80 мятровая кватэра - гэта даволі дакладна і лаканічна апісвае гэтае і іншыя так званыя архітэктурныя рашэньні
3
Як ёсць /адказаць/
09.11.2022
Дакладна ведаю што Дзяніс Волкаў працуе ў "Дана Астра", якая належыць Карычу (аднаму з гаманцоў падшклоўскага). Гэта такі новы спосаб продажу кватэр ды яшчэ з удзелам "Нашай Нівы"?
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
10.11.2022
ром, он для таких самый лучший
запудрить мозги и срубить побольше бабла - так делает большинство т.н. дизайнеров в наших широтах в теперешних реалиях
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930