Знайсці
09.11.2022 / 17:3412РусŁacБел

Затрымалі чыноўніка, які забараніў вернікам маліцца каля Чырвонага касцёла

Як стала вядома «Нашай Ніве», першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрыя Мікулёнка затрымалі ў канцы мінулага тыдня. 

Фота: БелТА

Меркаваная прычына — хабарніцтва. Падрабязнасці затрымання невядомыя.

5 лістапада Дзмітрый Мікулёнак павінен быў правесці жывую тэлефонную лінію. Як стала вядома «Нашай Ніве», паразмаўляць з Мікулёнкам у той дзень ахвотныя не змаглі. 

У яго прыёмнай паведамілі, што ён «знаходзіцца ў адпачынку», хаця жывая лінія з ім анансавалася 3 і 4 лістапада.

Вядома, што яшчэ 2 лістапада чыноўнік пісьмова забараніў Рымска-каталіцкай парафіі Святога Сімяона і Святой Алены маліцца ў Чырвоным касцёле і ўнутраным дворыку.

На пытанне аб магчымасці правядзення службаў у дворыку касцёла ён адказаў, што «набажэнствы ў спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам адносяцца да масавых мерапрыемстваў». А паколькі адлегласць ад будынка Саўміна менш за 200 метраў, то такія мерапрыемствы не дазволены.

«Наша Ніва» паспрабавала звязацца з Дзмітрыем Мікулёнкам, яго тэлефон недасяжны. 

Дзмітрыю Мікулёнку 49 гадоў. Дзевяць гадоў чыноўнік працаваў у генпадрадным упраўленні ААТ «МАПІД». З 2004-га па 2006-ты быў галоўным спецыялістам Упраўлення капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама, затым — намеснікам дырэктара па будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі. З 2011 года кіраваў УКБ Мінгарвыканкама.

У жніўні 2018-га быў прызначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва. 

У ліпені 2020-га яго панізілі да пасады першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама.

Чытайце таксама: 

Мінчука затрымалі па «справе Зельцэра», а судзіць будуць за паклёп і абразу Лукашэнкі

Па вяртанні з ЗША спецслужбы арыштоўвалі ўласніка «А-100»

Пагром у сетцы «Суседзі»: КДК затрымаў амаль усё кіраўніцтва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
5
Ха-ха
50
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
11
0
Железный Дровосек /адказаць/
10.11.2022
Gorliwy Litwin 100%
0
Як-40/адказаць/
10.11.2022
Бог ёсць.
0
Le Tout Nouveau Testament/адказаць/
13.11.2022
Як-40, ды ну?
вось калі не сын ярмошынай памрэ, калі загіне не дачка дугіна, а...

тады мажліва і можна будзе сказаць, што бог ёсць.
а так усё гэта так...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930