Знайсці
08.11.2022 / 23:45РусŁacБел

Сусветная баксёрская рада выключыла беларускіх і расійскіх спартсменаў з рэйтынгаў арганізацыі

Маўрысіё Сулейман, прэзідэнт Сусветнай баксёрскай рады (WBC) — найбольш прэстыжнай міжнароднай арганізацыі, якая гуртуе прафесійных баксёраў, — паведаміў аб неадкладным выключэнні расійскіх і беларускіх спартсменаў з рэйтынгаў арганізацыі. У той жа час усе ўкраінскія баксёры, у якіх няма магчымасці выступаць, застаюцца на тых пазіцыях, на якіх яны знаходзяцца цяпер, піша Tribuna.com.

«Усіх баксёраў з Расіі і Беларусі прыбралі з рэйтынгаў WBC. Арганізацыя не будзе санкцыянаваць баі ў гэтых дзвюх краінах. Ніводзін з іх грамадзян не зможа біцца за тытул чэмпіёна WBC.

Хачу выказаць глыбокае шкадаванне ў дачыненні да нашых спартсменаў, прамоўтараў, прадстаўнікоў баксёрскай індустрыі з Расіі і Беларусі, якія пацерпяць ад такіх наступстваў дзеянняў па-за рынгам», — сказаў Сулейман.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930