Знайсці
08.11.2022 / 22:533РусŁacБел

Чэхія разгледзіць магчымасць прызнання КДБ і ГУБАЗіКа тэрарыстычнымі арганізацыямі

Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка правёў важныя сустрэчы ў парламенце і ўрадзе Чэхіі, падчас якіх дасягнуў з мясцовымі палітыкамі і чыноўнікамі некаторых важных дамоўленасцяў.

Павел Латушка падчас сустрэчы з Маркетай Пекаравай Адамавай

Павел Латушка сустрэўся з парламенцкай дэлегацыяй Чэшскай Рэспублікі на чале са старшынёй Палаты дэпутатаў Парламента Чэхіі Маркетай Пекаравай Адамавай і правёў анлайн-сустрэчу з віцэ-прэм’ерам Іванам Барташам.

Падчас сустрэчы Павел Латушка перадаў парламенцкай дэлегацыі пакет дакументаў для прызнання Чэхіяй КДБ і ГУБАЗіКа тэрарыстычнымі арганізацыямі, зварот арганізацыі «Беларускія студэнты ў Чэхіі» аб падтрымцы рэпрэсаваных студэнтаў, зварот аб перайменаванні адной з вуліц Прагі ў гонар Рамана Бандарэнкі.

Маркета Пекарава Адамава паведаміла, што пасля прыняцця чэшскага «Акта Магніцкага» з 2023 года ў Чэхіі з’явіцца магчымасць уводзіць нацыянальныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Удзельнік парламенцкай дэлегацыі, дэпутат Хаята Ёзэф Акамура выказаў намер курыраваць аказанне персанальнай дапамогі беларускім студэнтам у Чэхіі.

Віцэ-прэм’еру Івану Барташу былі перададзеныя зварот і юрыдычнае абгрунтаванне для завядзення крымінальных спраў адносна дзеянняў беларускіх сілавікоў у рамках універсальнай юрысдыкцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Народ/адказаць/
08.11.2022
Даўно пара.
4
Гундосік/адказаць/
09.11.2022
А тых хто за тры гады акрамя флэшмоба ні халеры не зрабілі, прызнае за шарлатанаў?
0
ма зайка/адказаць/
09.11.2022
"зварот аб перайменаванні адной з вуліц Прагі ў гонар Рамана Бандарэнкі"
якое дачыненне мае Раман Бандарэнка да Прагі?
ну зараз я проста з пазіцыі чэскіх чыноўнікаў гляджу...
у Латушкі ўсё ў парадку з галавой? ці ў акружанні мазаічнага мазаічныя ўсе?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930