Знайсці
08.11.2022 / 19:491РусŁacБел

15 фільмаў са Скандынавіі і Балтыі можна будзе паглядзець бясплатна — вось праграма

Сталі вядомыя фільмы балтыйска-нардычнай праграмы 8-га кінафестывалю «Паўночнае ззянне», які пройдзе з 20 па 30 лістапада бясплатна online. Зарэгістравацца на прагляд можна ўжо зараз.

Скрыншот: трэйлер фільма «Бягуха»

У міжнароднай праграме будзе 15 фільмаў з краін Скандынавіі і Балтыі. Там ёсць месца кранальнаму баёпіку, драмедзі, эксперыментальнаму разважанню пра дом, жыццесцвярджальнай драме і нават палітычнаму трылеру — усё як у жыцці. Адкрые кінафэст душэўная дакументальная драма з Ісландыі «Уздымі планку», а закрые гісторыя сталення трох школьніц «Дзяўчаты, дзяўчаты». Чым яшчэ будзе здзіўляць праграма «Паўночнага ззяння — 2022»?

«Дамы»

2021, Латвія, дакументальны фільм

Паказ — 20 лістапада

Фільм-інсталяцыя Лайлы Пакалніня — паэтычная і эстэтычная ода дамашняму асяроддзю.

«Прэзідэнт»

2021, Данія, ЗША, Нарвегія, дакументальны фільм

Паказ — 21 лістапада

Захапляльны палітычны трылер аб барацьбе Зімбабвэ за дэмакратыю, спрадзюсаваны галівудскімі зоркамі Дэні Гловерам («Смяротная зброя») і Тандзівэ Ньютан («Свет Дзікага Захаду»).

«Неспакойныя розумы»

2021, Латвія, ігравы фільм

Паказ — 22 лістапада

Браты Абеле даследуюць тонкую грань паміж творчым геніем і ментальным разладам. Турбулентны паўімправізацыйны фільм-перформанс у духу Гаспара Ноэ.

«Мастацкі фільм пра жыццё»

2021, Літва, ігравы фільм

Паказ — 23 лістапада

Жыццесцвярджальная драма ў абліччы пахавальнай камедыі.

«Дзіцёнак-ніндзя»

2021, Нарвегія, ігравы фільм

Паказ — 24 лістапада

«Гэта не каханне. Гэта сперма». Кiнакомікс-драмедзi пра непажаданую цяжарнасць і прымусовае сталенне.

«Уку»

2021, Эстонія, дакументальны фільм

Паказ — 25 лістапада

Калі «мамчын сынок» гучыць стылёва: хроніка жыцця і прыгод андэграўнднага музыкі Уку Куута і яго маці і творчай партнёркі Мар'ю Куут.

«Сляпы, які не хацеў глядзець «Тытанік»

2021, Фінляндыя, ігравы фільм

Паказ — 26 лістапада

Пацешны і напружаны фільм-адысея, які перадае сэнсарны досвед невідушчага чалавека. У галоўнай ролі — сляпы і часткова паралізаваны акцёр-музыка Петры Пайкаляйнен.

«Дзесяць»

2022, Ісландыя, дакументальны фільм

Паказ — 27 лістапада

Душэўная «тусоўка» з гуртом Of Monsters and Men ад трохразовага намінанта на «Оскар» Дзіна ДэБлуа («Як прыручыць цмока»), якая адлюстроўвае Ісландыю з усімі яе «атрыбутамі»: там ёсць і швэдары, і характэрныя хаткі, і фолк-поп-песні, і, вядома ж, ф'ёрды.

«Цуму: куды вядуць мары?»

2022, Данія, Швецыя, дакументальны фільм

Паказ — 27 лістапада

Дакументальны калаж пра мары і надзеі зумераў з дэпрэсіўнай правінцыі Грэнландыі.

«Зацьменне»

2022, Нарвегія, дакументальны фільм

Паказ — 28 лістапада

Шматслойнае даследаванне калектыўнай памяці і адказнасці на прыкладзе Югаслаўскіх войнаў. Уладальнік галоўнага прыза фестывалю дакументальнага кіно CPX:DOX 2022.

«Каханне & расставанне»

2022, Швецыя, дакументальны фільм

Паказ — 29 лістапада

Цёплая чалавечая гісторыя аб экалагічным разводзе як адзіным спосабе захаваць каханне.

«Бягуха»

2021, Літва, Чэхія, ігравы фільм

Паказ — 29 лістапада

Беганіна па Вільні: хуткасная драма пра самаахвяраванне і таксічнае каханне.

«Скажы мне»

2021, Эстонія, Іарданія, дакументальны фільм

Паказ — 30 лістапада

Дваццаць два кінематаграфісты з усяго свету пад кіраўніцтвам эстонкі Марты Пулк візуалізуюць перажыванні людзей, зачыненых дома ў першую хвалю COVID-19.

Уся праграма ў online будзе даступная бясплатна па папярэдняй рэгістрацыі, якая ўжо пачала працаваць. Фільмы «Ззяння» будуць даступныя па 24 гадзіны згодна з раскладам на працягу кінафестывалю з 20 па 30 лістапада. Таксама вы можаце падтрымаць фестываль данатам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
09.11.2022
O! Latvijskaje kino vartaje taho, kab pahliadziec`. Tam zaūždy jakasna heta rabili.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера