Знайсці
08.11.2022 / 18:343РусŁacБел

Кіраўнік Акадэміі навук: Беларусь будзе выпускаць вакцыны, «адаптаваныя для нашых людзей»

На нарадзе ў ААТ «БелВіцуніфарм», якое месціцца ў Віцебскім раёне і на якім у канцы лістапада пачнуць выпускаць беларускую вакцыну ад COVID-19, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў падзяліўся нечаканай інфармацыяй пра тое, што гэта будзе за вакцына. Паводле яго, яна будзе ўлічваць «тэрытарыяльную і генетычныя асаблівасці беларусаў».

Паводле Гусакова, доследна-вытворчы цэх ААТ «БелВіцуніфарм» ужо забяспечаны ўсім патрэбным абсталяваннем і гатовы да выпуску першай доследнай партыі. Вакцына нібыта ўжо прайшла даклінічныя выпрабаванні і паказала высокую эфектыўнасць, а цяпер на чарзе — клінічныя выпрабаванні з добраахвотнікамі. Плануецца на прадпрыемстве ў Віцебскім раёне выпускаць вакцыны і ад іншых хвароб.

Паводле Гусакова,

«гэта будуць адаптаваныя вакцыны для нашых людзей з улікам тэрытарыяльнай і генетычных асаблівасцяў беларусаў. Як вядома, вакцыны, якія вырабляюцца за мяжой, могуць дзейнічаць на жыхароў іншых краін інакш, чым на карэннае насельніцтва, і мець іншую карціну рэакцыі на такія прэпараты».

Чытайце таксама:

У Беларусі з'явіцца яшчэ адна айчынная вакцына ад кавіду. Гэтым разам у таблетках

Даклінічныя выпрабаванні беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць праводзіць з 1 снежня

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
0
Паляшук/адказаць/
08.11.2022
Таксама ў плане перспектыўных распрацовак ёсць духоўка для запякання баявых гусакоў і пшыкалка ад баявых камароў. Інфа сотка.
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
08.11.2022
Homo Sovetius?
1
падсвінак з крыніцы дзеда Трахіма/адказаць/
08.11.2022
Кіраўнік Акадэміі - нейкі невук. Для таго, што ён распавядае, ўжо існуе тэрміналогія. Агульна мае назву "Расавая тэорыя трэццяга рэйха". Там і даследванні адпаведныя праводзіліся. Перадайце Гусакову, каб ён перастаў вынаходзіць ровар.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930