Знайсці
02.01.2023 / 01:3929РусŁacБел

Сахашчык сустракаўся з кіраўніком УСУ Залужным, але вырашыў пакінуць гэта ў таямніцы

Як стала вядома «Нашай Ніве» з інфармаваных крыніц, сустрэча Валерыя Сахашчыка — «міністра абароны» ў кабінеце Ціханоўскай — з кіраўніком УСУ Валерыем Залужным адбылася яшчэ ў лістападзе 2022 года. Сахашчык не стаў пра яе паведамляць. Але ў першы дзень новага года сэлфі двух афіцэраў з'явілася ў сеціве.

Валерый Сахашчык (злева) і Валерый Залужны (справа). Фота: сацыяльныя сеткі

Сустрэча Сахашчыка і Залужнага адбылася ў Кіеве ў лістападзе 2022 года. Яна прайшла ў цёплай і прыязнай атмасферы, кажуць людзі, блізкія да колаў беларускай апазіцыі. Выявілася, што Залужны ў даўнія часы бываў у дэсантнай часці, якой кіраваў Сахашчык. 

Аднак толькі цяпер у інтэрнэт трапіла супольнае фота Сахашчыка і Залужнага з той сустрэчы. 

Пра дэталі сустрэчы, а таксама ўзнятыя на ёй тэмы дакладна невядома.

Сам Валерый Сахашчык нічога не каментуе. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», у лістападзе таксама мелі адбыцца сустрэчы Сахашчыка з іншымі прадстаўнікамі ўкраінскіх Узброеных сіл і сілавых структур, у прыватнасці, Сіл спецыяльных аперацый. 

58-гадовы Валерый Сахашчык — «міністр абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. Былы камандзір брэсцкай дэсантнай часці, падпалкоўнік, які пасля выхаду ў адстаўку збудаваў паспяховы прыватны будаўнічы бізнэс.

Гэта самы аўтарытэтны вайсковец, які публічна далучыўся да руху супраць дыктатуры за апошнія гады.

49-гадовы Валерый Залужны — ужо камандуючы ўкраінскай арміяй, пад кіраўніцтвам якога ўкраінцы спынілі, а потым на многіх кірунках і разграмілі расійскіх агрэсараў. 

Нагадаем, што ў снежні Валерый Сахашчык заявіў, што вядзецца падрыхтоўка да стварэння новай вайсковай часці беларусаў ва Украіне, якая будзе мець цяжкія ўзбраенні. 

Чытайце таксама: Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай

Чытайце таксама: The New Yorker: Валерый Залужны хаваў сапраўдны план абароны Украіны ад усіх, у тым ліку ад Зяленскага і ад амерыканцаў

У дадзены момант на баку Украіны ваююць некалькі беларускіх падраздзяленняў, сабраных з дабраахвотнікаў, большасці з якіх давялося пакінуць Радзіму, ратуючыся ад лукашэнкаўскіх рэпрэсій. 

«Полк Кастуся Каліноўскага», «Полк Пагоня», «Батальён Тэрор» і іншыя фарміраванні — гэта аформленыя баявыя адзінкі. Таксама беларусы ваююць у іншых падраздзяленнях, складзеных з украінцаў. 

Імаверна, беларусы — найбольшая нацыянальная група замежнікаў у вайне супраць расійскага імперыялізму ва Украіне.

Дагэтуль існуе праблема нізкай скаардынаванасці палітычных сілаў, якія рэпрэзентуюць Беларусь на міжнароднай арэне, і дабраахвотнікаў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
124
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
8
0
Максим Дизайнер/адказаць/
06.01.2023
А российский паспорт Сахащика на входе проверили?
1
я лучше съем. перед за г.-ом. свой паспорт/адказаць/
07.01.2023
ёпрст. проверяли на выходе. а оказывается надо было на входе смотреть? у рот?
и кто это (матьперемать) делает все наабаурОот !!!???
0
Вітаўт/адказаць/
09.01.2023
Людзi,

Да Сахашчыка ёсць пытаннечкі - ён сам казаў, што будаваў будынак абласнога ўпраўлення ФCБ па Калініградскай вобласьці..... простым людзям такія тлустыя праекты не даюць 

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930