Знайсці
12.11.2022 / 15:5410РусŁacБел

Куды знікла Дар’я Домрачава?

У апошнія два гады Дар’я Домрачава, найлепшая біятланістка ў гісторыі Беларусі, рэдка выказвалася па рэзанансных тэмах. У лютым Домрачава разам з мужам наведалі алімпіяду ў Пекіне, дзе выступала кітайская біятлонная зборная, якую яны трэніравалі. Чым цяпер займаецца спартсменка, распавёў ютуб-канал «ЧестнОК».

Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна, красавік 2022 года. Фота: skardinon / Instagram

22 сакавіка экс-біятланістка і чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка апублікавала ў інстаграме пост, прысвечаны падзеям ва Украіне. Домрачава выказалася ў ім, што хвалюецца наконт вайны, але ў асноўным яе тэкст быў прысвечаны забароне ўдзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў у міжнародных турнірах шмат у якіх відах спорту.

«Я лічу абсалютна наіўным меркаваць, што адхіленне беларускіх і расійскіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў дапаможа рашэнню ваеннага канфлікту. На мой погляд, падобныя меры толькі спрыяюць распальванню варожасці сярод людзей. Перш чым гаварыць пра глабальнае, давайце пачнём з сябе, са сваіх чалавечых якасцей і свайго атачэння», — напісала спартсменка.

Адно з нарвежскіх медыя звярнулася да мужа Дар’і, васьміразовага алімпійскага чэмпіёна па біятлоне Уле-Эйнара Б’ёрндалена, з пытаннем, як ён ставіцца да пазіцыі жонкі і яе непрыняцця адхілення спартсменаў. Але ён вырашыў прамаўчаць.

У канцы кастрычніка алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна апублікавала фота з Дар’яй і падпісала: «Калі хочацца пасядзець з сяброўкай у кавярні, папіць капучына і пагаварыць, можна праехаць і 4 краіны на 4 цягніках». Трохі раней, у красавіку, былыя біятланісткі таксама бачыліся, магчыма, таксама падчас адпачынку.

Летам Домрачава і Б’ёрндален былі ў Мінску, дзе зрабілі фота з доктарам Паўлам Дрынеўскім. Медык падпісаў яго так: «Мае настаўнікі». Акрамя сустрэчы з Дрынеўскім, экс-біятланісты праводзілі час на лыжаролернай трасе ў Мінску, што знаходзіцца ля праспекта Пераможцаў і Дома футбола, там іх сустрэла фанатка пары і біятланістка Вера Барадач.

7 верасня ў інтэрнэце з’явілася фота Домрачавай на фоне Мінск-Арэны з Іллём Давідовічам — хлопцам, якому Дар’я дапамагае ў лячэнні раку.

Цяпер, сцвярджае «ЧестнОК», Домрачава з мужам знаходзіцца ў Нарвегіі, дзе яны ўдзельнічалі ў тур-маршы і забегу на гару ў роднай вёсцы нарвежца. Уле-Эйнар заняў там трэцяе месца. Зараз пара можа зноў вярнуцца ў Кітай — як кажуць нарвежскія СМІ, муж Дар'і можа стаць асістэнтам кіраўнікоў нацыянальнай біятлоннай федэрацыі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Домрачава асудзіла, але не вайну

«Узровень нямецкага футбола падае». Як лукашэнкаўцы апраўдваюцца і тлумачаць спартовыя санкцыі

Няўдалы бізнэсмен і трэнер зборнай. Чым займаюцца цяпер былыя беларускія зоркі зімовых Алімпіядаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
44
Ха-ха
12
Ого
12
Сумна
23
Абуральна
60
2
Прынамсі/адказаць/
12.11.2022
жэстачайшэ мяккая дыктатарка, гэта шчэ ладна, а невероятную Надзею Скардзіну, якая з ёй абдымаецца ў 2022-м, вы разумееце? 
1
жэстачайшэ мяккая дыктатарка/адказаць/
12.11.2022
скардина? а хто гэта?
прабачце, спортам не цікаўлюся. не маё
1
Прынамсі/адказаць/
13.11.2022
жэстачайшэ мяккая дыктатарка, а гэта адна з гераіняў 20-га году у невероятных. Я, дарэчы, не іранізую над мужнасцю Надзеі. Але ж гэтае фота паказвае, наколькі гэты пратэст быў асэнсаваны і чаго ён варты.    
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930