Знайсці
06.11.2022 / 19:3812РусŁacБел

Катастрофа пад Паўлаўкай: адзіная за апошні месяц наступальная аперацыя расійскіх войскаў скончылася бунтам марской пяхоты

Расійскія генералы пачалі наступ на вёску пад Вуглядарам у тую ж ноч з 28 на 29 кастрычніка, калі ўкраінскія беспілотнікі нанеслі страты расійскаму флоту ў бухце Севастопаля.

Зона баёў пад Паўлаўкай — між жоўтымі лініямі на мапе.

Расійскія СМІ і кіраваная з Масквы сетка блогераў падавалі гэтую вылазку так, нібы гаворка пра вялікі горад. Насамрэч, вёска Паўлаўка немалая, як гэта характэрна для Данбаса. Але гэта ўсё ж вёска. Але і вёску ўзяць не ўдалося.

Украінцы бараніліся зацята і з розумам, як яны гэта робяць на Данбасе ад пачатку вайны. Пасля тыдня баёў сталі яснымі маштабы страт расійскіх войскаў.

«Тэрмінова!!! ЦЯЖКАЯ СІТУАЦЫЯ Ў ПАЎЛАЎЦЫ (ДНР). Марпехі нашай 155-й брыгады звярнуліся да губернатара Прымор’я Алега Кажамякі»,— капслокам піша расійскі франтавы блогер Сладкоў.

Звярнуліся да губернатара Прымор’я, бо гаворка пра марскую пяхоту Ціхаакіянскага флоту. Паказальна, што даведзеныя да адчаю элітныя часткі звяртаюцца не да камандавання і не да Крамля, а да мясцовых цывільных кіраўнікоў у спадзяванні, што грамадская думка іх уратуе.

«Сказана: вялікія страты, немагчымасць данесці да вышэйшага кіраўніцтва інфармацыю аб нашых вялікіх дарэмных стратах у людзях і тэхніцы. Лічбы ў мяне ёсць, але далей гэта справа Генеральнай пракуратуры»,— піша Сладкоў.

«У Паўлаўцы ўсё аб'ектыўна дрэнна,— піша іншы прапагандыст Wargonzo. — Хадакоўскі адкрыта наязджае на тых, хто планаваў аперацыю».

Яшчэ адзін блогер, Раманаў, апісаў сітуацыю так: «На пазіцыі прыехаў тылавы генерал з вайсковай паліцыяй. Спыняюць цывільны транспарт, забіраюць у камендатуру. Потым машыну спальваюць, а тых, хто ў ёй быў, адпраўляюць у штурмавы атрад на перадавую,— апісвае абстаноўку ён.— Марская пяхота хутка канчаецца. Толькі ў адной брыгадзе за чатыры дні — мінус 300 чалавек і 50% тэхнікі».

Трупы расійскіх салдат. Лістапад 2022 года, скрыншот з відэа

Атака на Паўлаўку была адзінай значнай наступальнай аперацыяй расійскіх войскаў за апошні месяц. Пасля адступлення з Лімана расійская армія вяла цяжкія абарончыя баі пад Сватавам і Крамянной. Каля Бахмута найміты-вагнераўцы вялі пазіцыйныя баі. Пад Херсонам ініцыятыва таксама была ў руках ўкраінцаў. І адзіная наступальная аперацыя расіян пад Вуглядарам правалілася.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
она взяла селедку и ейной мордой начала меня в харю тыкать/адказаць/
07.11.2022
Дык а дзе бунт ? Яны што, адмовіліся ваяваць, павязалі сваіх афіцэраў, сышлі з пазыцыяў, выступілі супраць вайны, заклікалі прыцягнуць крэмлядзяў да адказу ??? Дзе бунт ? Гэта ж ліст Ванькі Жукава, на деревню, а не бунт...
20
Абыр/адказаць/
07.11.2022
Что то складывается у меня ощущение, что война подходит к концу. По крайней мере активная ее часть, с наступлениями, отступлениями и т п. Сдается мне, фронты еще пошатаются месяцок, да и застынут. Перестрелки и бомбежки еще долго могут быть, но граница, 38 меридиан, уже почти оформилась.
1
Фёдар/адказаць/
07.11.2022
Вор, Где украинский флаг ты видишь?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера