Знайсці
06.11.2022 / 17:495РусŁacБел

«Гэта было вельмі страшна». З’явіліся падрабязнасці аблавы ў мінскай арт-прасторы Hide

Уначы з 5 на 6 лістапада сілавікі прыйшлі на вечарынку мінскай арт-прасторы Hide і затрымалі аднаго з гасцей, распавялі «Медыязоне» супрацоўнікі пляцоўкі. Цяпер становяцца вядомымі падрабязнасці здарэння. 

Па словах аднаго з відавочцаў, узброеныя сілавікі ўварваліся на вечарынку каля трох гадзін ночы і загадалі прысутным легчы тварам у падлогу.

«Больш за ўсё я ашалеў ад таго, што яны ўсе былі са зброяй. Вось гэта было вельмі страшна. Хто не клаўся, таго пі*дзілі. У майго знаёмага каля носа і на барадзе парэз. Хто паднімаў галаву, іх адразу апускалі. Кагосьці нагой, кагосьці па рэбрах маглі ламануць. Стаўленне было максімальна жудаснае», — распавёў ён «Медыязоне».

Наведвальнікаў і супрацоўнікаў Hide, якія ляжалі на падлозе, абнюхаў міліцэйскі сабака, распавёў відавочца.

«Хадзіў чувак з вялікім пакетам, у ім нешта белае як у капсулах было. Амаль адразу, як сабака мінаў, людзей пачыналі аглядаць. Агляд адзення, тэлефона, заходзілі ў тэлеграм, у фота. Былі дзяўчаты, якія вельмі жорстка гарлапанілі і спрабавалі адстойваць свае правы», — успамінае ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
152
1
лукашысты = тэрарысты/адказаць/
06.11.2022
Нагадвае тэрарыстаў
12
Litvin/адказаць/
06.11.2022
Ррп, толькі у інтэрнэце можаце пукаць)
06.11.2022
Ну, не надо хамить отважному герою, я вас умоляю
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930