Знайсці
06.11.2022 / 12:146РусŁacБел

Мабілізаваныя з Варонежа пакінулі пазіцыі пад Луганскам, паднялі жонак, каб яны іх уратавалі

Выданне «Вёрстка» піша пра страты сярод мабілізаваных у выніку абстрэлу пад Макееўкай у Сватаўскім раёне Луганскай вобласці. Пра гэта выданню расказаў вайсковец Аляксей Агафонаў. Па яго словах, колькасць загінулых можа перавышаць 500 чалавек. Аднак пацверджання гэтым лічбам няма.

Камандзір батальёна мабілізаваных, якія праходзілі падрыхтоўку ў вайсковай часці 2079, абяцаў, што вайскоўцаў прывязуць у раён Сватава, дзе за 15 кіламетраў ад лініі фронту яны ўступяць у шэрагі «тэрытарыяльнай абароны», распавёў Агафонаў. Аднак у ноч з 1 на 2 лістапада ўвесь батальён прывезлі на лінію судакранання і загадалі акопвацца і ўтрымліваць лінію абароны.

«Нас выкінулі ў пасадкі, сказалі акопвацца, у нас на батальён было тры рыдлёўкі, забеспячэння наогул ніякага не было. Мы як змаглі акапаліся, а пад раніцу пачаўся абстрэл — артылерыя, «грады», мінамёты, коптэры нас проста расстрэльвалі. Калі ўсё пачалося, афіцэры адразу ўцяклі. У перапынках паміж абстрэламі мы спрабавалі акопвацца, але нас адразу вылічалі коптэры і проста расстрэльвалі. З 570 чалавек цэлыя 29, яшчэ 12 параненыя, астатнія — усё», — сцвярджае Агафонаў.

Ён таксама дадаў, што да гэтага на тых жа пазіцыях разбілі як мінімум яшчэ адзін батальён з мабілізаваных. 

Па яго словах, мясцовыя і кантрактнікі не хочуць ваяваць, а ў раён Сватава звозяць мабілізаваных з усёй краіны, каб закрыць нястачу людзей у абароне. У Сватаве, куды пасля абстрэлу адступілі тыя, хто выжыў з батальёна Агафонава, «ходзяць групы ад 2 да 5 чалавек» з іншых разбітых батальёнаў.

Сваякі некалькіх мабілізаваных, трапіўшых пад абстрэл, у суботу зладзілі сход ля будынка Варонежскай пракуратуры, патрабуючы расказаць ім праўду пра лёс блізкіх.

«Па тэлефоне нам кажуць, што нашы сыны жывыя, здаровыя і нават выконваюць вайсковы абавязак. Якія жывыя і здаровыя, калі іх там усіх пазабівалі?», — распавяла Аксана Холадава, маці вайскоўца Андрэя Холадава.

Жонка іншага мабілізаванага — Ганна — сказала, што выжыўшыя мабілізаваныя просяць, каб іх адпусцілі дадому.

«Яны цяпер просяць аб дапамозе, каб іх проста выпусцілі. Яны цяпер не могуць там знаходзіцца, ім страшна. Іх там бамбяць. Ні начальства, нікога там няма. Мы хочам, каб гэта стала вядома ўсім, як абышліся з хлопчыкамі. Іх кінулі, як кацянят, без падрыхтоўкі, без нічога. А ў нас з мужам дачка, ёй паўтара года», — распавяла Ганна.

Акрамя таго, прысутныя каля будынка пракуратуры ў Варонежы запісалі відэазварот да губернатара.

«Мы хацелі б звярнуцца да губернатара і вышэйшых інстанцый з просьбай аб дапамозе нашым мабілізаваным. У дзень, калі іх прывезлі, іх паставілі на перадавую лінію. Камандаванне пакінула поле бою, абгрунтаваўшы гэта тым, што хутка вернецца і дасць мабілізаваным іх рэчы. Праз 40 хвілін яны не вярнуліся і пачаўся абстрэл гранатамётамі, мінамётамі і іншай зброяй. Бой ішоў тры дні, са слоў мабілізаваных. Нашы воіны выжывалі як маглі … яны не спалі, не елі, тры дні яны трымалі абарону і нікуды не беглі ў адрозненне ад камандавання», — гаворыцца ў звароце.

У спісе, складзеным роднымі вайскоўцаў, якія просяць аб дапамозе, значыцца 41 чалавек. Пры гэтым на сувязь выйшаў толькі 31 чалавек, лёс яшчэ дзевяцярых да канца невядомы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Проста жыхар/адказаць/
06.11.2022
Неяк позна гэтыя жонкі пачалі сваіх мужоў ратаваць. Калі яны такія клапатлівыя, трэба было ўвогуле мужчын на фронт не пушчаць. Але штосьці мне падказвае, што прага кантрактных грошай (і грабавых выплат) была ад пачатку вышэйшая за клопат пра мужоў.
0
жанчына/адказаць/
06.11.2022
Проста жыхар, дык з таго, што чытала на Медузе, так і ёсць. прычым там далёка не толькі жонкі... каб жа толькі жанкі... там сапраўдная бойка ідзе паміж роднымі і сваякамі... падключаюцца нейкія там дзядзюшкі... 10-я вада на кіселе... у бойцы за гэтыя грабавыя
06.11.2022
Жонкі. Пад ём.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера