Знайсці
10.11.2022 / 13:2814РусŁacБел

«Супакойцеся! Ніякай правакацыі». У Брэсце новы бар назвалі ў гонар Пушкіна

У Брэсце збіраюцца адкрыць гастрабар «Пушкинъ». Яго прэзентуюць як месца, дзе «мог бы адпачываць сучасны валацуга, які, як і Пушкін, любіць свецкую ўтульнасць і гарачыя тусоўкі да раніцы».

Чаму ў гонар Пушкіна?

«Супакойцеся! Ніякай правакацыі, — заявілі ў гастрабары на гэта пытанне.

Проста бар побач з Пушкінскім універсітэтам, побач з Пушкінскай вуліцай, проста так вырашылі ўласнікі: магчыма, гэта іх улюбёны паэт».

Канцэпцыю месца ўласнікі апісалі ў інстаграме:

«Гастрабар «Пушкинъ» — гэта месца, у якім мог бы адпачываць сучасны валацуга, ён жа анфан тэрыбль. Як і Пушкін, ён любіць і свецкую ўтульнасць, і гарачыя тусоўкі да раніцы з невялікім напыленнем брудных думак у ап'янёнай галаве».

Фота: інстаграм-акаўнт бара

У меню анансуюцца класічныя і ўнікальныя кактэйлі з аўтарскім почыркам, багаты выбар напояў з усіх канцоў свету. З ежы — «стравы еўрапейскай кухні з рэверансам у бок Францыі».

Гастрабар будзе мець дзве часткі — бар і лаундж. Першае — для тусовак, другое — для спакойнага баўлення часу.

Адкрыццё чакаецца ў лістападзе.

Установа з такой жа назвай ёсць і ў Расіі. Аднак адзін са знаўцаў рэстараннага бізнэсу выказаў сумнеў адносна сувязі брэсцкага гастрабара і маскоўскага фешэнебельнага рэстарана. На яго думку, уладальнікі гастрабара назвалі ўстанову менавіта так, бо ў Брэсце «засілле Пушкіных».

«Такую завядзёнку заклалі яшчэ за савецкім часам, калі горад наваднілі савецкія адстаўнікі, а беларускі Брэст напаўнялі расійскай культурнай сутнасцю. Нічога не змянілася, і Пушкіных не становіцца меней, а цяпер яшчэ дадасца расійскае «яць». Гэта нібыта прыкмета нейкай цывілізацыйнасці, найвышэйшай культурнасці», — выказваецца суразмоўца.

Журналіст і брэстаўчанін Ігар Кулей заўважае: «Кожны ўладальнік бізнэсу мае права назваць сваю справу любой назвай, што не пярэчыць дзяржаўным законам ці нормам маралі.

У Брэст прыязджае вельмі шмат турыстаў з Расіі, і жаданне падгуляць ім зразумелае. Магчыма, пабачыўшы назву, якую яны палічаць «роднай», сваёй, яны больш ахвотна скарыстаюцца паслугамі такога бізнэсу».

З іншага боку, працягвае суразмоўца, яго засмучае той факт, што ў Брэсце закрываюцца бізнэсы з назвамі блізкімі і важнымі для горада.

«Пасля пратэстаў 2020 года ў нас закрылі краму «Князь Вітаўт». Вітаўт мае значна большае дачыненне да гісторыі нашага горада, чым Пушкін. Пры ім Берасце, другое ў Вялікім Княстве пасля Вільні, атрымала магдэбурскае права. Разам з Ягайлам Вітаўт рыхтаваў у Брэсцкім замку план, праславіўшы нашых продкаў Грунвальдскай бітвай», — нагадвае ён.

Паводле яго, ёсць і добрыя сігналы.

«Шмат гадоў папулярная лінія малочных прадуктаў берасцейскай фабрыкі «Савушкаў прадукт» «Брэст-літоўская» мела на ўпакоўках надпіс «Знатный продуктъ» і дату 1795 — год трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, калі Брэст увайшоў у склад Расійскай імперыі. І вось некалькі гадоў таму і год, і надпіс зніклі. А ўнізе банкі смятаны нават з’явілася выява вёскі з касцёлам, характэрная для нашага рэгіёна», — падсумоўвае журналіст Ігар Кулей.

Віктар Марціновіч: Краіна на літару «Ѣ»

Расійскіх турыстаў будуць вазіць па Беларусі цеплаходам

Кіраўнік «ДНР» прыехаў у Брэст і напісаў, што настаў час вызваляць «рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьмі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
24
0
Мойша/адказаць/
11.11.2022
Адам Иосифович , не ў нашым вырадку! Трэба адрозніваць выкарыстанне літары ў старым поавапісе і яе выкарыстанне ў сучаснай рускпй мове. Нажаль вы не разумееце момантаў і таму беларусам так проста навязваць рускі мір.
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
11.11.2022
кудесница леса, Вы б яшчэ здагадаліся, хто тую пячору на Гінькавым возеры на ўсю Беларусь распіярыў? Ну, Вы зразумелі! 
У раёне той пячоры 4 дні стрымлівала наступ Чырвонай Арміі  -- 1-я літоўска-беларуская дывізія. Там глыбоцкія ўлады за польскім часам хацелі паставіць мемарыял, але не паспелі, бальшавікі у1939-м вярнуліся ізноў, цяпер назаўсёды...

Ёсьць яшчэ адно прыкметнае возера Доўгае, не толькі таму, што самае глыбокае на Беларусі -- амаль 54 м, бо там водзіцца рыбка стынка (азёрная форма корушкі), а таксама рачок лімнакалямус, як водзіцца ў Паўночна-Ледавітым акіяне. А побач -- возера Белае, эталоннае возера па чысціні, там водзіцца качка гогаль, адзіны від качак, які гняздуецца на дрэвах. У глыбіні возера плаваюць астравы моха фантыналіс, яго любяць акварыўмісты. Праз возера заўсёды праходзіла мяжа: Віленскай і Віцебскай губерняў, а раней ваяводстваў, польска-савецкая мяжа, і сёння мяжа: палова возера -- глыбоцкая, іншая палова -- ушацкая. А яшчэ тут ёсць возера Шо, сам Сцёпа Эрыксан, амбасадар Швецыі, сказаў мне: Шо (Sho) -- па-шведску Возера. І тут быў Цэнтар Эўропы, і гэты Цэнтар Эўропы, самым нахабным спосабам скамуніздзіў у Глыбокага Полацк...
0
кудесница леса/адказаць/
12.11.2022
"Вы б яшчэ здагадаліся, хто тую пячору на Гінькавым возеры на ўсю Беларусь распіярыў? Ну, Вы зразумелі!" не-а ;) на ўсю Беларусь піярыць то добра. але не далей. а тое... панаехала будзе гасцей з розных іншаземных абласцей і раскурочаць і за***ць усё ад наведвання вашай) пячоры ў мяне сапраўды засталіся незабыўныя казачныя уражанні
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930