Знайсці
05.11.2022 / 13:081РусŁacБел

Іран упершыню афіцыйна прызнаў, што прадаваў Расіі дроны, але кажа, што ёсць нюанс

Міністр замежных спраў Ірана Хасейн Амір-Абдалахіян упершыню прызнаў, што ягоная краіна прадавала Расіі дроны-камікадзэ, піша «Радыё Свабода».

Хасейн Амір-Абдалахіян з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Фота: Maxim Shemetov/Pool Photo via AP

«Мы прадалі абмежаваную колькасць дронаў Расіі за некалькі месяцаў да вайны ва Украіне», — цытуюць журналісты заяву Амір-Абдалахіяна.

У той жа час кіраўнік МЗС сцвярджае, што Тэгеран нібыта не ведаў пра выкарыстанне дронаў супраць Украіны.

«Калі (Кіеў) мае дакументы, якія пацвярджаюць, што Расія выкарыстала іранскія дроны ва Украіне, яны павінны даць іх нам. Калі нам дакажуць, што Расія выкарыстоўвала іранскія дроны ў вайне супраць Украіны, мы не застанемся абыякавымі», — дадаў ён.

Супрацоўніцтва Расіі і Ірана актывізавалася пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. У гэтай вайне, як заявілі Украіна і заходнія краіны, Расія выкарыстоўвае дроны-камікадзэ Shahed-136 іранскай вытворчасці, якія былі задзейнічаныя, у прыватнасці, падчас масіраваных удараў па ўкраінскіх гарадах у кастрычніку.

Паводле звестак Washington Post, Іран таксама пагадзіўся таемна перадаць Расіі балістычныя ракеты малой далёкасці класа «зямля-зямля» Fateh-110 і Zolfagha.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
35
05.11.2022
Здагадаўся, якое будзе апраўданне, нават не чытаючы навіну. «Дроны звольніліся яшчэ ў мінулым годзе». Якія ж гэтыя дыктатуры ўсе аднолькавыя, як пад капірку
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930