Знайсці
05.11.2022 / 12:31РусŁacБел

Палітвязень Андрэй Новікаў выйшаў з калоніі і адразу быў дэпартаваны ў Расію

Стала вядома, што 31 кастрычніка палітвязень Андрэй Новікаў скончыў адбываць тэрмін. Праз тое, што ён грамадзянін РФ, яго адразу дэпартавалі ў Расію і перадалі супрацоўнікам ФСБ.

Андрэй Новікаў падчас перадвыбарнай кампаніі 2020 года быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, яго ўтрымлівалі за кратамі 7 месяцаў у межах «справы Ціханоўскага». 26 лістапада 2020 года Новікава дэпартавалі ў Расію, забараніўшы наведваць Беларусь цягам 10 гадоў. Але мужчына ўсё ж такі прыехаў у Беларусь, каб наведаць жонку з дзецьмі. 5 жніўня палітвязня асудзілі да 2 гадоў калоніі.

У бабруйскай калоніі № 2 на палітвязня ўвесь час аказвалі ціск. У жніўні Андрэя змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Перад гэтым яго ў калоніі чатыры месяцы ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры, а ў сакавіку Новікава закідалі ў карцар на 39 дзён. Лісты да Андрэя не даходзілі нават заказныя. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930