Знайсці
04.11.2022 / 22:10РусŁacБел

У Перу мясцовыя індзейцы захапілі ў закладнікі не менш за 70 турыстаў, патрабуюць вырашэння экалагічных праблем

Захапіўшы турыстаў у закладнікі, прадстаўнікі карэннага насельніцтва Перу імкнуцца прыцягнуць увагу ўрада і грамадскасці да разліву нафты на рацэ Кунініка. Раней з-за забруджвання ракі нафтай загінулі жанчына і двое дзяцей. Акрамя перуанцаў, сярод турыстаў — грамадзяне Вялікабрытаніі, ЗША, Іспаніі, Францыі і Швейцарыі.

Захопленыя турысты адправіліся ў круіз па перуанскіх рэках, аднак мясцовыя жыхары перакрылі водную камунікацыю. Людзі цяпер застаюцца на прагулачных катарах; сваім сваякам яны расказалі па тэлефоне, што з імі абыходзяцца добра.

Пратэстоўцы — жыхары раёна Урарынас у правінцыі Ларэта. Яны патрабуюць, каб улады спынілі забруджванне мясцовых рэк нафтай. Апошні разліў паліва тут здарыўся 16 верасня, калі ў раку Кунініка трапіла каля 2500 тон сырой нафты з пашкоджанага нафтаправода Norperuano. 

Пратэстоўцы маюць намер трымаць воднае злучэнне закрытым каля тыдня. Сярод турыстаў, якія апынуліся ў закладніках на круізных катарах, ёсць пажылыя людзі, людзі з інваліднасцю, як мінімум адна цяжарная жанчына і грудное дзіця.

Дыпламатычныя ведамствы краін, грамадзянамі якіх з'яўляюцца турысты, запатрабавалі ад перуанскіх уладаў прыняць меры для вырашэння канфлікту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930