Знайсці
04.11.2022 / 22:002РусŁacБел

Сі Цзіньпін выразна сказаў, што выступае супраць прымянення ядзернай зброі ў Еўропе

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў канцлеру Германіі Олафу Шольцу, што ён выступае супраць прымянення ядзернай зброі ў Еўропе, піша Bloomberg.

Олаф Шольц і Сі Цзіньпін. Фота: Kay Nietfeld/Pool Photo via AP

Заява Сі Цзіньпіна стала самым прамым яго выказваннем адносна неабходнасці ўтрымаць вайну Расіі ва Украіне ад эскалацыі. Падчас першых асабістых перамоў двух лідараў у пятніцу ў Пекіне Сі Цзіньпін заклікаў міжнародную супольнасць «выключыць пагрозу ядзернай зброі і выступіць супраць ядзернай вайны, каб «прадухіліць крызіс» на еўразійскім кантыненце».

Кітайскі лідар таксама адзначыў агульную неабходнасць забеспячэння стабільнасці ланцугоў паставак прадуктаў харчавання і энерганосьбітаў, якія былі закранутыя ўварваннем Расіі ва Украіну.

Каментары Сі Цзіньпіна пасылаюць выразны сігнал Пуціну, што ядзерныя пагрозы з'яўляюцца чырвонай лініяй для Кітая, і сведчаць пра агульнасць у пэўнай ступені пазіцый Пекіна і Бруселя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Может и прозрел/адказаць/
05.11.2022
Возможно Си и прозреет, возможно уже прозрел.
Ведь он ярый, верующий, хоть и образованный, коммунист и ленинец.
 путину удалось запудрить мозг Си тем, что Украина -  взбунтовавшаяся "провинция" России, которую надо поставить на место.
Си почитатель Достоевского, Толстого и подсевший на версию "русских и русского" Москвы, коорые "имеют право" на определение "русского" и "русскости". Поэтому и дал добро на войну путина. Теперь начинает понимать, что московские земли, изначально колонизировал Киев - отец руского и рускости !, а не наоборот.
05.11.2022
Сі - веруючы? У каго? - у Маркса-Леніна-Мао? Або ў Пуціна ці узскі-мір? Не сьмяшыце. Максімум - у Канфуцыя. А больш у сваю абранасьць весьці Паднябесную да канца. Але і тут ён памыляецца. Да канца не дабудзе  ніхто, нават лепшы сябра ўсіх кітайцаў АРЛ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930