Знайсці
04.11.2022 / 18:201РусŁacБел

Кошт «квадрата» пры будаўніцтве сацыяльнага жылля прывяжуць да сярэдняга заробку па краіне

Кошт аднаго «квадрата» сацыяльнага жылля з 1 студзеня 2023 года будзе прывязаны да сярэдняга па краіне заробку. Такі нарматыў замацаваны ў пастанове Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры № 87 ад 17 кастрычніка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Такім чынам, гранічны цэннік на 1 квадратны метр жылля ў шматкватэрных дамах, якія ўзводзяцца з дзяржпадтрымкай, будзе ўсталяваны на ўзроўні намінальнага налічанага сярэдняга заробку па краіне.

Па звестках Белстата, у верасні гэты заробак склаў 1637 рублёў — што эквівалентна 656 далярам па курсе Нацбанка на 4 лістапада.

Раней кошт «квадрата» сацыяльнага жылля быў прывязаны да сярэдняй зарплаты таго рэгіёна, у якім яно будавалася.

Лімітная цана «квадрата» ў індывідуальных жылых дамах пры гэтым будзе пералічвацца штогод па стане на 1 студзеня. Для гэтага нарматыў кошту памножаць на статыстычны індэкс кошту будаўніча-мантажных работ за студзень-снежань разліковага года да студзеня-снежня года папярэдняга. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Мойша/адказаць/
04.11.2022
Зараз мы даведаемся што сярэдні заробак тры тысяч у нас)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930