Знайсці
04.11.2022 / 17:50РусŁacБел

Інтэрнэт-крама «Міла» спыніла дастаўку тавараў у абласныя цэнтры

На сайце інтэрнэт-крамы сеткі «Міла» паведамляецца, што з 27 кастрычніка дастаўка тавараў робіцца толькі па Мінску і найбліжэйшых населеных пунктах.

Раней крама дастаўляла тавары і ва ўсе абласныя цэнтры: Брэст, Гродна, Гомель, Віцебск і Магілёў.

Акрамя таго, крама на адну гадзіну скараціла час дастаўкі: раней было да 22:00, а цяпер да 21:00. Прычыны такіх зменаў кампанія не тлумачыць.

На мінулым тыдні сайт крамы, як і многіх іншых магазінаў, не працаваў. Прычынай гэтага называлі пераезд склада.

Таксама на мінулым тыдні стала вядома, што спыніў дастаўку ў рэгіёны і «Еўраопт». Праўда, не на ўсёй тэрыторыі — пакуль працягваецца дастаўка па Мінскай вобласці, абласных цэнтрах і Баранавічах.

Чытайце таксама:

У «Еўраопце» расказалі, чаму прыпынілі дастаўку ў рэгіёны

«Еўраопт» прыпыняе дастаўку ў рэгіёны, павышае сумы для бясплатнай дастаўкі

«Угаворваюць вярнуцца». Рэгуляваннем цэн улады стварылі сапраўдны хаос — што адбываецца?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930