Знайсці
04.11.2022 / 17:12РусŁacБел

«Алмі» аштрафавалі за павышэнне цэнаў

ЗАТ «Юніфуд», якое валодае гандлёвай сеткай «Алмі», аштрафавалі за завышэнне цэнаў на тавары з сацыяльна значнай групы. Пра гэта паведаміў Эканамічны суд Мінска.

Справу, якая паступіла з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, разгледзелі яшчэ 6 кастрычніка, але толькі цяпер судовы вердыкт набыў законную моц.

Паводле паведамлення, розніца паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад продажу сацыяльна значных тавараў па завышаных цэнах, і разліковай велічынёй выручкі ад продажу гэтых тавараў па ўстаноўленых заканадаўствам цэнах, склала звыш 9,6 тысячы рублёў. У выніку кампанію аштрафавалі на 19283 рублі.

Акрамя таго, аштрафавалі на тры базавыя велічыні (96 рублёў) і службовую асобу, якая адказвала за фарміраванне цэнаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930