Знайсці
03.11.2022 / 23:051РусŁacБел

Чэшскія парламентарыі прызналі ўлады Расіі тэрарыстычным рэжымам

12 з 14 парламенцкіх дэпутатаў, што засядаюць у Камітэце па замежных справах, прагаласавалі за прызнанне расійскага рэжыму тэрарыстычным, перадаюць České Noviny. 

«Камітэт па замежных справах… вызначае тэрарыстычным дзейны расійскі рэжым, згодна з рэзалюцыяй Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы», — сказана ў дакуменце.

Парламентарыі асудзілі абстрэлы мірных жыхароў, грамадзянскай інфраструктуры і пагрозы ядзернай зброяй. У сваёй рэзалюцыі яны адзначылі, што Расія адмаўляе Украіне ў праве быць сабой і самастойна вырашаць свой лёс, а расійскія войскі здзейснілі ва Украіне мноства ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці.

Раней Літва, Латвія, Эстонія прызналі Расію «дзяржавай-тэрарыстам», а Польшча і Парламенцкая асамблея Рады Еўропы — «тэрарыстычным рэжымам». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
кусь/адказаць/
03.11.2022
расея - краіна тэрарыст.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930