Знайсці
03.11.2022 / 18:59РусŁacБел

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 20 чалавек

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што 3 лістапада афіцыйна прызнаныя палітвязнямі адразу 20 чалавек. Агульная іх колькасць, такім чынам, дасягнула 1375.

Атрымалі статус палітвязняў Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор, Кацярына Зарэцкая, Антон Якавук, Вольга Шэўчык, Павел Клапаток, Аляксандр Ваўчок, Валянцін Шумік, Максім Куроўскі, Аляксандр Смолка, Павел Целешаў, Аляксандр Жалязоўскі, Кацярына Батура, Эдуард Ісаеў, Аляксандр Бакуновіч, Аляксандр Гладкіх, Вера Мусіенка, Аляксандр Анташкевіч.

Усе яны пазбаўленыя волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў.

Агульная колькасць прызнаных палітвязняў, такім чынам, дасягнула 1375.

Праўда, варта ўлічваць, што ў гэтую статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера