Знайсці
03.11.2022 / 17:191РусŁacБел

Памёр Уладзімір Лайкоў

Памёр арганізатар аднаго з асяродкаў беларускага жыцця на Барысаўшчыне Уладзімір Лайкоў — «настаўнік, краязнаўца, аматар роднага слова і завадатар шматлікіх культурніцкіх намераў і здзяйсненняў», як пра яго напісаў у фэйсбуку гісторык літаратуры Язэп Янушкевіч.

Уладзіміру Лайкову было 69 гадоў, з 1979 года ён працаваў дырэктарам Мётчынскай адукацыйна-выхаваўчай установы «Школа-садок» на Барысаўшчыне, быў кіраўніком музея «Літаратурны космас Мётчы».

Гэты апантаны педагог неаднаразова згадваецца ў дзённіках Рыгора Барадуліна. У адным з запісаў з сярэдзіны 1990-х паэт напісаў:

«У Мётчу да Уладзіміра Лайкова. Утульная, чыстая, з памытай падлогай школа. Як са сну. Усё, як дома. Літмантаж. Шчырыя школьнікі. Заядла беларускія настаўніцы. Уся школа галасавала за Зянона. У Лайкова да здзіву чысты беларус сынок Янка. Дачушка Аліна — студэнтка беларускага аддзялення ўніверсітэта. Добра, што ёсць яшчэ такія куткі беларускасці. Шчырае застолле, як некалі ў нас дома. Дзякуй Уладзіміру за ягоны клопат пра будучыню нацыі. Шкада, што гэтакіх дырэктараў школаў мала…»

«Да апошняга Уладзімір Лайкоў апекаваўся сваім духоўным набыткам, каб як мага ў лепшым выглядзе перадаць свой «касмічны музей» нашчадкам-землякам. Усім нам. Няхай знойдзе душа ягоная спачын на Нябёсах», — напісаў пра яго смерць Язэп Янушкевіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
05.11.2022
доўгай памяці заслужаным людзям! Спачуваньне блізкім.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера