Знайсці
02.11.2022 / 21:11РусŁacБел

Расійскі вядучы, які заклікаў тапіць і паліць украінскіх дзяцей, вярнуўся ў эфір

Тэлевядучы Антон Красоўскі, які заклікаў спальваць і тапіць украінскіх дзяцей, вярнуўся ў эфір Russia Today. Тэлеканал апублікаваў новы выпуск праекта «Спорт. Расія: XXI Стагоддзе», у якім Красоўскі выступае ў ролі вядучага, заўважыў расійскі рэсурс РБК. 

Вяртанне Красоўскага адбылося менш чым праз два тыдні пасля таго, як галоўны рэдактар RT Маргарыта Сіманьян абвясціла, што тэлеканал спыняе з ім супрацоўніцтва.

Заклік забіваць дзяцей Красоўскі пазней патлумачыў так: «Ну бывае так: сядзіш у эфіры, цябе нясе. І ты не можаш спыніцца». Пазней ён папрасіў прабачэння за свае словы: «Я дурань, я не проста перайшоў межы. Я ненаўмысна іх сцёр, межы паміж слушнай справай і злом, паміж чыстым злом і адплатай, паміж намі і імі».

Як выглядае, такімі каштоўнымі кадрамі расійскія прапагандысцкія каналы раскідвацца не могуць. Зрэшты, большай нечаканасцю было ранейшае яго адхіленне, чым цяперашняе вяртанне, бо Красоўскі не сказаў насамрэч нічога такога, што супярэчыла б агульнай танальнасці вяшчання Russia Today. На ягоным месцы мог бы апынуцца любы іншы расійскі прапагандыст, і ў першую чаргу сама Сіманьян.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера