Знайсці
02.11.2022 / 20:301РусŁacБел

Міністр эканомікі: Прамыя страты Беларусі ад спынення паставак у Еўропу — 6 мільярдаў даляраў, але нічога страшнага няма

На сустрэчы з працоўнымі калектывамі, каб падымаць ім упэўненасць у заўтрашнім дні, акрамя сілавікоў ездзяць і цывільныя высокія чыноўнікі. Так, сёння перад работнікамі ААТ «Нафтан» і актывам Наваполацка выступіў Міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў, які паведаміў, што толькі прамыя страты Беларусі ад спынення паставак у Еўропу склалі вялізную суму — 6 мільярдаў даляраў. Але гэта, па яго словах, не бяда.

Аўдыторыя ў зале падчас выступлення Аляксандра Чарвякова

Міністр паведаміў, што прадукцыі на 5 мільярдаў даляраў, амаль 80 % страчанага ў Еўропе, ужо знайшлося месца ў Расіі і Кітаі. А з сыходам брэндавых кампаній з Расіі там з'явіліся нішы для нашых вытворцаў, якія можна заняць.

Увогуле ў беларусаў, паводле Чарвякова, усё цудоўна ў параўнанні з Еўропай: тут няма энергетычнага крызісу, павышаюцца сацыяльныя выплаты, зарплаты і пенсіі. А гэта магчыма, як падкрэсліў ён, толькі тады, калі эканоміка працуе стабільна.

Таму менавіта дэстабілізацыя эканомікі Беларусі з'яўляецца адной са стратэгічных задач «калектыўнага Захаду», адзначыў не толькі Чарвякоў, але і іншыя выступоўцы. Толькі гэта ўсё асуджана на паразу, бо ўнутраных праблем у сістэме ніякіх няма. Калі і ёсць запаволенні ў некаторых напрамках эканомікі, то яны абумоўлены толькі штучна створанымі бар'ерамі звонку, як, напрыклад, у дрэваапрацоўчай прамысловасці. А ўнутры ўсё збудавана добра.

Затое ў Еўропе з-за непрадбачліва ўведзеных ёй жа санкцый супраць Расіі і Беларусі стабільна даражэе харчовы кошык. У той час як Беларусь сёлета сабрала «рэкордны ўраджай», які дазволіць ёй забяспечыць усё тую ж стабільнасць ва ўсіх сферах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
21
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
глянь ў мой кошык/адказаць/
02.11.2022
Блазан. На Захад шлі нафтапрадукты па еўрапейскіх коштах. І дзе ты знайшоў замену Еўропе, каму ты лакшыну на вушы вешаеш? Пра харчовыя кошыкі Еўропы і Беларусі наогул без каментаў, такое трызненне нельга без рогату каментаваць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930