Знайсці
02.11.2022 / 19:513РусŁacБел

Верка Сярдзючка прадае Rolls-Royce Фрэдзі Мэрк'юры на аўкцыёне «Сотбіс»

Украінскі артыст Андрэй Данілка, больш вядомы пад сцэнічным псеўданімам Верка Сярдзючка, выставіў на самым вядомым аўкцыёне свету «Сотбіс» унікальны лот — Rolls-Royce Silver Shadow 1974 года выпуску, на якім да апошніх дзён жыцця ездзіў Фрэдзі Мэрк'юры. Усю суму ад продажу Данілка ахвяруе на будаўніцтва рэабілітацыйнага цэнтра ва Украіне.

Аўто стане асабістым укладам артыста ў стварэнне сучаснага цэнтра рэабілітацыі і пратэзавання і цэнтральным лотам на самым грандыёзным аўкцыёне «Сотбіс» за ўсю гісторыю.

Па словах Андрэя Данілкі, калі ён некалі купляў гэты знакавы аўтамабіль, то хацеў ці падарыць яго музею Queen ці зрабіць часткай вялікай экспазіцыі ва Украіне. Але цяпер, у складаны для ўкраінскага народа час, вырашыў, што серабрысты «Ролс-Ройс» стане інвестыцыяй у будучыню краіны.

Аўкцыённы дом таксама праяўляе добрую волю і не бярэ з продажу свайго працэнту, як гэта бывае звычайна. Усе 100 % будуць пералічаныя на дабрачынную мэту.

Першы сучасны рэабілітацыйны цэнтр ва Украіне Superhumans пачне працу ўжо ў пачатку 2023 года. Для будаўніцтва каманда Superhumans прыцягвае падтрымку дабрачынцаў з усяго свету. Праект раней ужо падтрымалі такія вядомыя асобы, як спявак Стынг і ягоная жонка Трудзі, брытанскі бізнэсмен Рычард Брэнсан, першая ледзі Украіны Алена Зеленская, амерыканскі акцёр Ліеў Шрайбер.

Таргі на аўкцыёне, на якія выстаўленая легендарная машына, адбудуцца ў Лондане 5 лістапада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
67
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
0
вучань і паслядоўнік/адказаць/
02.11.2022
Цікава, а ці прададуць што-небудзь сёстры груздевы каб дапамагчы свайму куміру?
17
Гость/адказаць/
02.11.2022
Интересно , хотелось бы узнать , а в чем смысл ношения маски на подбородке? Он , Данилко , что-то выделяет из подбородка? Если да , то что?
4
особо циничная/адказаць/
02.11.2022
Гость, мироточит) как икона 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930