Знайсці
02.11.2022 / 17:171РусŁacБел

Разведка ЗША: Расійскія генералы нядаўна абмяркоўвалі прымяненне ядзернай зброі ва Украіне

У ЗША занепакоеныя тым, што вышэйшае расійскае вайсковае кіраўніцтва нядаўна абмяркоўвала, калі і як Масква можа ўжыць тактычную ядзерную зброю ва Украіне. Такую інфармацыю амерыканскае кіраўніцтва атрымала ад сваёй разведкі, піша The New York Times.

Адзначаецца, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не прымаў удзелу ў гэтых размовах, якія адбываліся на фоне ўзмацнення ядзернай рыторыкі Расіі і яе няўдач на полі бою. Але той факт, што вышэйшыя расійскія вайсковыя кіраўнікі ўвогуле вядуць падобныя дыскусіі, выклікае занепакоенасць у Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, бо гэта сведчыць, наколькі расійскія генералы расчараваныя сваімі няўдачамі на месцах.

Амерыканскія афіцыйныя асобы заявілі, што яны не бачылі прыкмет таго, што расіяне перамяшчаюць ядзерную зброю на месцы ці неяк рыхтуюцца да ўдару. Але ў той жа час разведзвесткі пра размовы расійскіх генералаў былі даведзеныя да амерыканскага кіраўніцтва ў сярэдзіне кастрычніка.

Джон Кірбі, прадстаўнік Рады нацбяспекі ЗША, адмовіўся каментаваць «дэталі гэтага дакладу». Ён, у прыватнасці, сказаў:

«Мы з самага пачатку выразна далі зразумець, што каментары расіян у дачыненні да патэнцыйнага прымянення ядзернай зброі выклікаюць глыбокую трывогу, і мы ўспрымаем іх сур'ёзна. Мы працягваем адсочваць гэта як мага лепш, але мы не бачым ніякіх прыкмет таго, што Расія рыхтуецца да такога выкарыстання».

Новыя разведзвесткі ЗША з'явіліся акурат тады, калі Масква прасоўвала ідэю аб «бруднай бомбе», якую нібыта плануе выкарыстаць Украіна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
руzкий есть узкий/адказаць/
02.11.2022
В итоге рашисты решили применить «грязную канализационную бомбу» в Воронеже
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера