Знайсці
02.11.2022 / 17:051РусŁacБел

У Чачэрску ўвялі каранцін з-за шалёнага янота

З 28 кастрычніка ў райцэнтры Чачэрск на Гомельшчыне дзейнічае каранцін. Ён уведзены з-за таго, што 20 кастрычніка на падворак аднаго з гараджан забег янот. Ляснога звера загрыз сабака, а гаспадыня паведаміла пра здарэнне ў ветстанцыю. А там пацвердзілі, што янот забег у двор не так сабе, а па прычыне хваробы на шаленства, піша мясцовая раёнка «Чачэрскі веснік». 

Фота: vecteezy.com

Работнікі райветстанцыі адзначаюць, што падчас каранціну забаронена вывозіць хатніх жывёл за межы каранцінных зонаў, а таксама яны не раяць у гэты час людзям заводзіць сабе новых гадаванцаў. 

Зрэшты, спецыялісты падкрэсліваюць, што такі каранцін — не нейкая ўнікальная сітуацыя, у Чачэрскім раёне толькі ў гэтым годзе ён аб'яўляўся ў некалькіх населеных пунктах. І каранцінны рэжым не цягнецца доўга. Пасля таго, як праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы і небяспека пашырэння хваробы знікае, каранцінны рэжым здымаецца. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
Суповой пакетик/адказаць/
02.11.2022
Судя по новостной ленте НН, силовиков сегодня тоже повально поразил вирус бешенства. Но против этого штамма любой карантин бессилен...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930