Знайсці
02.11.2022 / 15:4010РусŁacБел

Шайгу заявіў, што Беларусь можа апынуцца пад ударам

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на сумеснай калегіі ведамстваў дзвюх краін заявіў, што Беларусь з'яўляецца верным саюзнікам Масквы.

Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Па словах Шайгу, гэта асабліва важна на фоне росту напружанасці, руйнавання асноваў стратэгічнай стабільнасці, зніжэння ролі міжнародных інстытутаў і ўзмацнення канфрантацыі паміж Захадам і Расіяй.

Ён падкрэсліў, што дзеля ўмацавання абароназдольнасці з 22 кастрычніка на тэрыторыі Беларусі праводзяцца мерапрыемствы баявога зладжвання злучэнняў і воінскіх часцей рэгіянальнай групоўкі войскаў.

«Працягваем фармаваць адзіную абаронную прастору. Прынятая супольная Ваенная дактрына, вядзецца сумеснае ваеннае планаванне, функцыянуюць рэгіянальныя групоўкі войскаў, а таксама адзіная сістэма супрацьпаветранай абароны», — сказаў Сяргей Шайгу.

Шайгу таксама выказаў заклапочанасць тым, што колькасць групоўкі НАТА з лютага 2022 года ў Еўропе вырасла ў 2,5 разу і складае больш за трыццаць тысяч чалавек, а ў бліжэйшай перспектыве можа яшчэ павялічыцца. Варта адзначыць, што паралельна ў Расіі, толькі па афіцыйных звестках, у армію мабілізавалі 300 тысяч чалавек. У рэальнасці, па ацэнках аналітыкаў, колькасць прызваных можа складаць каля 500 тысяч.

«У такім выпадку пад ударам можа апынуцца Беларусь, таму прыярытэтнай задачай з'яўляецца гарантаванне ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы», — заявіў Шайгу.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў, што ў Беларусь прыбудуць 9 тысяч расійскіх салдат. Гэтую лічбу немагчыма незалежна праверыць. Раней Мінск не раз распаўсюджваў заведама хлуслівыя звесткі. Так, напярэдадні нападу Расіі на Украіну ў лютым 2022-га мінская адміністрацыя запэўнівала, што расійскія войскі прыбылі ў Беларусь на вучэнні і пакінуць краіну адразу пасля іх. Аднак у выніку тыя Беларусь не пакінулі, затое перайшлі мяжу з Украінай. 

Людзі на месцах адзначаюць, што ў беларускай камендатуры і ўнутраных войскаў не атрымліваецца трымаць вялікую колькасць рускіх у поўным падпарадкаванні, і ў «мобікаў» ужо ўзнікалі канфлікты з мясцовым насельніцтвам пад Баранавічамі. 

Раней «Наша Ніва» паведамляла, што ў Беларусі плануецца рыхтаваць вялікія масы мабілізаваных расіян. 

Стала вядома пра гэта пасля паведамленняў аб рэзерваванні вайскоўцамі прапускных здольнасцяў Беларускай чыгункі. 

«Па маёй інфармацыі, ідзе падрыхтоўка для прыняцця расійскіх мабілізаваных на беларускіх палігонах, вучэбных цэнтрах і вайсковых часцях. У нас ёсць і месцы для трэніровак, і інструктары. Магчыма, Расія патрабуе ад Лукашэнкі, каб навучанне часткі мабілізаваных расійскіх вайскоўцаў праходзіла ў Беларусі і праводзілі яго беларускія сілавікі», — выказваў меркаванне суразмоўца «Нашай Нівы» з ліку дзейных афіцэраў.

Чытайце таксама:

Расійскае Мінабароны афіцыйна заявіла пра спыненне мабілізацыі

ISW: Пуцінская мабілізацыя дазволіць толькі захаваць колькасць арміі ва Украіне на цяперашнім узроўні

Крыніцы: Рашэнне аб мабілізацыі ў Беларусі прынятае. Яна пройдзе пад выглядам праверкі баяздольнасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
79
0
орденоносца Шайги в боевом раскрасе, плывущего на адмирале Кузнецове/адказаць/
02.11.2022
Когда ДЕД Вова сказал про войну с Нато и показал миру фотку орденоносца Шайги в боевом раскрасе, плывущего на адмирале Кузнецове, натовские генералы отправились в реанимацию от смеха!! Кому он угрожает то? это все равно что плыть на плоту с рогаткой и угрожать американскому линкору.)))
3
Valadzimir/адказаць/
03.11.2022
Частичная мобилизация, на вашы дзіўныя хаханькі варта нагадаць, што на Украіне пасьля 2014 году было некалькі хваляў частковай мабілізацыі, а зараз там дзейнічае рэжым ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі.
03.11.2022
Valadzimir, дык не трэба было расеі свой лыч сунуць ва Ўкраіну, то і магілізацыю не прыйшлося бы праводзіць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930