Знайсці
01.11.2022 / 23:245РусŁacБел

Зубра на мяжы Мінскай і Брэсцкай абласцей паставілі на рамонт

Зубр ля трасы М1 ужо амаль 20 гадоў сустракае ўсіх, хто заязджае з Мінскай у Брэсцкую вобласць, і праводзіць у адваротным кірунку. Скульптура пастаўленая каля трасы М1 паблізу вёскі Петкавічы Баранавіцкага раёна яшчэ ў 2003 годзе, піша мясцовае выданне «Наш край».

Металічны калос уражвае сваімі памерамі — 70 тон вагі, 28 метраў «ад рагоў да хваста», 20 метраў «ад зямлі да кончыка гарба», што прыкладна роўнае вышыні шасціпавярховага дома. Калісьці гэтую працу, якая за столькі гадоў стала адным з сімвалаў Брэстчыны, зрабілі работнікі Пінскага суднабудаўніча-суднарамонтнага завода.

Цяпер прыйшоў час паставіць скульптуру на рамонт. Дырэктар раённай службы ЖКГ, якая прыглядае за станам зубра-помніка, тлумачыць:

«Было вырашана правесці планавую праверку стану швоў металічнай канструкцыі, падфарбаваць скульптуру, каб надаць ёй больш рэспектабельны выгляд. Пры абследаванні высветлілася, што сякія-такія металічныя лісты трэба будзе замяніць, дзесьці пераварыць швы, апрацаваць скульптуру зубра ўнутры».

Рамонтныя работы выконвае брэсцкае прадпрыемства «Брэстпрамальп».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
зачараваная/адказаць/
02.11.2022
Культыватар прасторы й часу, вой ну скажыце шчэ, што не маеце фотачкі з гэтым зубром 
0
Культыватар прасторы й часу/адказаць/
02.11.2022
зачараваная, кажу !
0
зачараваная/адказаць/
03.11.2022
Культыватар прасторы й часу
ды ну? не веру

ну вось прынамсі да гэтага артыкулу фотачка ж ёсць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера