Знайсці
01.11.2022 / 22:404РусŁacБел

У Мінску з'явіцца памятны знак, прысвечаны «адзінству беларускага народа»

Памятны знак, прысвечаны «адзінству беларускага народа», плануюць паставіць у самым цэнтры Мінска, на Кастрычніцкай плошчы. 

Як гэты знак будзе выглядаць, пакуль не вызначана. Паведамляецца, што свае працы на конкурс падалі сем скульптараў і аўтарскіх калектываў. 

Гэтыя праекты сёння абмяркоўвалі на паседжанні міжведамаснай працоўнай групы па пытанні стварэння твораў манументальнага мастацтва патрыятычнай накіраванасці, паведаміла Міністэрства культуры. Рашэнне абяцаюць прыняць «у хуткай перспектыве».

Сярод удзельнікаў абмеркавання заўважаныя Міністр культуры Анатоль Маркевіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ Вадзім Лакіза і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Улад_мл/адказаць/
02.11.2022
Знак трэба усталяваць на Акрэсціна.
0
Мойша/адказаць/
02.11.2022
Адзінства няма і ня будзе і менавіта таму патрабуюцца нейкія знакі
02.11.2022
Можно просто поменять танк у Дома «офицеров» на автозак. Будет и символ народного единства, и символ армии как защитника народа. 2 в 1, так сказать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930